20 красавiка 2024, Субота, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двухразовая медалістка Алімпіяд Даніэлла Скот атрымала нажавыя раненні, абараняючы сястру ад нападу мужа

Двухразовая медалістка Алімпіяд Даніэлла Скот атрымала нажавыя раненні, абараняючы сястру ад нападу мужа
ДАНІЭЛЛА СКОТ

Сястра амерыканскай валейбалісткі атрымала раненні, несумяшчальныя з жыццём.

Двухразовы сярэбраны прызёр Алімпіяд у складзе каманды ЗША ў валейболе Даніэлла Скот падпала хатняму гвалту, спрабуючы абараніць сястру.

Скот атрымала нажавыя раненні рук і ног, спрабую абараніць сястру Стэфані ад нападу яе мужа Майкла Валеры. Сястра спартоўкі атрымала раненні, несумяшчальныя з жыццём. Пацярпела таксама пляменніца валейбалісткі.

Скот была дастаўленая ў бальніцу ў сур'ёзным, але стабільным стане.

Скот з'яўляецца ўдзельніцай пяці Алімпіяд, не яе рахунку серабро Пекіна-2008 і Лондана-2012, а таксама сярэбраная ўзнагарода ЧС-2002. У 2016 годзе амерыканка была ўведзеная ў Залу славы валейбола, паведамляе pressball.by са спасылкай на Team USA.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках