29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны: Пуцінскі прапагандыст Брылёў - падданы каралевы Брытаніі

14
Навальны: Пуцінскі прапагандыст Брылёў - падданы каралевы Брытаніі
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

У 2016 годзе кіраўнік праграмы «Вести в субботу» купіў у Лондане кватэру.

Расейскі прапагандыст Сяргей Брылёў, кіраўнік праграмы «Вести в субботу» на тэлеканале «Россия-1», з'яўляецца грамадзянінам Вялікабрытаніі. У 2016 годзе ён купіў кватэру ў Лондане за 66 мільёнаў рублёў, вынікае з новага расследавання Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.

Каманда Навальнага выявіла Брылёва і яго жонку Ірыну ў спісе зарэгістраваных выбарцаў лонданскага раёна Нотынг-Хіл. Паводле брытанскіх законаў у такія спісы могуць быць унесеныя альбо грамадзяне Вялікабрытаніі, альбо грамадзяне Еўразвязу, якія пастаянна пражываюць у Вялікабрытаніі, але ніяк не грамадзяне Расеі.

Таксама паводле звестак ФБК, Ірына Брылёва валодае доляй у кіруючай кампаніі шматкватэрнага жылога дома ў лонданскім прадмесце Чызік. Яна ж з'яўляецца ўласніцай кватэры, набытай у гэтым доме ў лютым 2016 года за 700 тысяч фунтаў (у пераліку на рублі гэта 66 мільёнаў). Навальны адзначае, што ні ў Брылёва, ні ў яе мужа няма ніякага бізнэсу, які дазволіў бы ім здзейсніць такую дарагую куплю. Апазіцыйны палітык мяркуе, што так шчодра аплачваецца праца Брылёва на тэлеканале «Россия».

Навальны называе яго адным з галоўных «пуцінскіх прапагандыстаў», у эфіры ў якога ніколі не з'яўляецца негатыўнай інфармацыі ні пра прэзідэнта, ні пра расейскую ўладу агулам. У расследаванні ФБК, між іншым, адзначаецца, што ў выніковай інфармацыйнай праграме «Вести в субботу», якую вядзе Брылёва, былі цалкам праігнараваныя мітынгі супраць пенсійнай рэформы, «беспрэцэдэнтныя пратэсты ў Інгушэціі» і выкрыцця супрацоўнікаў ГРУ, датычных да атручвання Скрыпалей ў Лондане. Замест аналізу інтэрв'ю «Пятрова і Башырава», якое абмяркоўваў увесь свет, Брылёў паказаў гледачам «ніяк не меншую сенсацыю ў Лондане»: а менавіта як новаспечаная герцагіня Меган Маркл сама зачыніла за сабой дзверы аўтамабіля.

Акрамя працы над праграмай «Вести в субботу», Сяргей Брылёў засядае ў Савеце знешняй і абароннай палітыкі і з'яўляецца намеснікам дырэктара тэлеканалу «Россия» па спецыяльных праектах.

Расследаванне ФБК ён пакуль не пракаментаваў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках