25 красавiка 2024, Чацвер, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнай рэдактарцы tut.by выставілі абвінавачванне паводле «справы БелТА»

15
Галоўнай рэдактарцы tut.by выставілі абвінавачванне паводле «справы БелТА»

Марыне Золатавай пагражае штраф або пазбаўленне волі да пяці гадоў.

22 лістапада галоўнай рэдактарцы партала tut.by Марыне Золатавай выставілі абвінавачванне.

Абвінавачванне Марыне Золатавай выстаўленае паводле ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Бяздзейнасць службовай асобы). Санкцыі паводле гэтага артыкула прадугледжваюць ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Паводле Крымінальнага кодэксу, «бяздзейнасць службовай асобы» азначае «наўмыснае насуперак інтарэсам службы невыкананне службовай асобай з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў, якiя яна павiнна была i магла ажыццявiць з прычыны ўскладзеных на яе службовых абавязкаў, спалучанае з патураннем злачынству або пацягнула невыкананне паказчыкаў, дасягненне якiх з'яўлялася ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, альбо прычыненне шкоды ў буйным суме або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян альбо дзяржаўным або грамадскім інтарэсам».

Раней яна таксама была падазронай паводле ч.2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Крымінальны пераслед паводле гэтага артыкула ў дачыненні да Марыны Золатавай спынены «ў сувязі незакончанага злачынства».

Такім чынам, усім фігурантам «справы БелТА», на гэты момант іх налічваецца 15 чалавек, выстаўленыя абвінавачанні.

З дакументаў вынікае, што абвінавачаныя журналісты і рэдактары нібыта «наўмысна з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці ўчынілі несанкцыянаваныя доступы, што суправаджаліся парушэннем сістэмы абароны, да кампутарнай інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме і сетцы рэспубліканскага УП «БелТА», што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне іншай істотнай шкоды».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках