25 красавiка 2024, Чацвер, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пізанская вежа перастала «падаць»

7
Пізанская вежа перастала «падаць»

Нахіл знакамітай Пізанскай вежы стаў змяншацца.

Кут нахілу «падаючай» Пізанскай вежы, адной з самых папулярных архітэктурных славутасцяў Італіі, стаў меншым, паведамляе ВВС.

Са слоў экспэртаў, якія будуць сачыць за рэстаўрацыйнымі працамі, за апошнія 20 гадоў 57-метровая вежа выпрасталася на чатыры сантыметры.

«Як быццам вежа памаладзела на два стагоддзі», - адзначыў прафесар Сальватору Сеціс.

Прафесар геатэхнікі з Пізанскага ўніверсітэта Нунц’янтэ Скуэлля дадаў: «У першую чаргу мае значэнне ўстойлівасць званіцы, а яна перавысіла чаканні».

Турысты, якія любяць «падтрымліваць» вежу на фотаздымках, ужо пачалі заўважаць змены, якія адбываюцца з ёй. На гэта звярнула ўвагу, між іншым, дацкая тэнісістка Караліна Вазняцкі.

«Мне здаецца, Пізанская вежа цяпер стаіць больш роўна»

«Чула, Пізанская вежа стала стаяць больш роўна, не хачу паказваць на сябе, але, магчыма, збольшага прычына таму - я»

У 1990 годзе вежу ўпершыню за 800 гадоў закрылі для турыстаў праз боязь, што яна можа ўпасці. У той час нахіл складаў 4,5 метра ад вертыкальнага становішча.

Міжнародная камісія на чале з польскім экспэртам прафесарам Міхеле Ямёлькоўскім працавала над стабілізацыяй вежы з 1993 да 2001 года.

У выніку кут нахілу паправілі на 45 см, выдаткаваўшы на гэта больш за 250 мільёнаў даляраў.

Пізанская вежа стала «падаючай» ужо праз пяць гадоў пасля пачатку будаўніцтва ў 1173 годзе.

Пласт пяску і гліны, на якім пабудаваная вежа, мякчэйшы з яе паўднёвага боку, чым з паўночнага. Будаўнікі яшчэ не паспелі дабудаваць трэці паверх, а размякчэнне глебы пад вежай ужо прывяло да нахілу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках