16 красавiка 2024, aўторак, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў сталі часцей звальняць за прагулы

9
Беларусаў сталі часцей звальняць за прагулы
ФОТА: BYMEDIA

Колькі чалавек страцілі працу праз працоўную дысцыпліну.

У Беларусі сталі часцей звальняць за прагулы. Прадпрыемствы ў студзені - жніўні гэтага года звольнілі за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны 22 612 чалавек, паведамляе tut.by са спасылкай на Белстат. Пры гэтым у жніўні - 3624 чалавекі. За аналагічны перыяд мінулага года працу страціла з гэтых прычын 18 508 чалавек.

У жніўні больш за ўсё звольнілі за прагулы і іншыя парушэнні ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (1159 чалавек), прамысловасці (1126) і будаўніцтве (524). Для параўнання: у адукацыі - 23 чалавекі, у дзяржкіраванні - 5 чалавек.

Да прыкладу, у Віцебскай вобласці ў жніўні за прагулы і іншыя парушэнні страцілі працу 494 чалавекі, у Менску - 571, а ў Гомельскай - 379 чалавек.

У 2017 годзе арганізацыі агулам па краіне звольнілі за прагулы і іншыя працоўныя парушэнні 29 155 чалавек.

Нагадаем, у жніўні арганізацыі звольнілі 92,9 тысячы чалавек. Пры гэтым працаўладкавалі прадпрыемствы ў мінулым месяцы на 10,2 тысячы чалавек менш, чым звольнілі.

Больш актыўна прымалі на працу, чым звальнялі, прадпрыемствы ў сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг (прынятых на 50% больш), а таксама арганізацыі прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці (+21,1%) і інфармацыі і сувязі (+11,2%).

У 2017 годзе ў Беларусі арганізацыі звольнілі 694,3 тысячы чалавек, а працаўладкавалі - на 41,1 тысячы менш.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках