23 красавiка 2024, aўторак, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рок-гурту з Магілёва ўдалося прадаць усе квіткі на два менскія канцэрты запар

3
Рок-гурту з Магілёва ўдалося прадаць усе квіткі на два менскія канцэрты запар
Фото: vk.com/nizkiz

Беларускамоўны гурт зладзіць два канцэрты запар 24 і 25 сакавіка.

Nizkiz выступяць 24 сакавіка ў клубе Republic, 25 - у Бруге. Трапіць туды ўжо немагчыма, паведамляе kp.by.

- Менск, гэта проста неймаверна! Два канцэрты запар! Дзякуй! - напісалі музыкі ў сваёй групе «Вконтакте».

І гэта сапраўды неймаверна, бо такія сітуацыі бываюць у Менску рэдка нават з самымі знакамітымі выканаўцамі. Напрыклад, за апошнія два гады зала запаўнялася цалкам толькі тройчы: канцэрты «Ленінграда», на Міхалка з «Ляпісам-98» і расейскага рэпера Oxxxymiron (у яго таксама праз ажыятаж было два канцэрты з перапынкам на тыдзень).

Магілёўскія рокеры Nizkiz утрымліваюць гэты рэкорд у 2018-м - і гэта пры тым, што яны толькі сёлета выступалі ў Менску больш за пяць разоў!

Квіткі на іх канцэрты 24-25 лістапада каштавалі 15 і 20 рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках