29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін: Мы паляцім на Месяц, каб праверыць, былі там амерыканцы ці не

62
Рагозін: Мы паляцім на Месяц, каб праверыць, былі там амерыканцы ці не

Кіраўнік «Раскосмасу» вызначыўся чарговай дзіўнай заявай.

Кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін падчас сустрэчы з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам заявіў, што ў РФ маюць намер праверыць – ці высаджваліся амерыканцы на Месяцы. Відэа апублікаванае на YouTube-канале Бізнэс Online, піша gordonua.com.

«Мы такую задачу паставілі - паляцець праверыць: былі яны ці не былі... Яны кажуць, што былі, мы праверым», - пажартаваў Рагозін.

Амерыканскія астранаўты Ніл Армстронг і Баз Олдрын высадзіліся на Месяц 20 ліпеня 1969 года. Яны заставаліся на паверхні спадарожніка цягам 21 гадзіны 36 хвілін і 21 секунды. Астранаўты здзейснілі адзін выхад на паверхню Месяца, які прадаўжаўся 2 гадзіны 31 хвіліну 40 секунд. Першым чалавекам, ступіўшым на спадарожнік Зямлі, стаў Армстронг.

Паводле звестак сацапытання, праведзенага Усерасейскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі ў ліпені гэтага года, 57% расейцаў не вераць, што ў 1969 годзе амерыканскія астранаўты высадзіліся на Месяцы. Яны мяркуюць, што ўлады ЗША сфальсіфікавалі звесткі аб экспедыцыі.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках