19 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асірыйскі скарб: 10 фактаў пра адзін з самых дарагіх прадметаў старажытнасці

Асірыйскі скарб: 10 фактаў пра адзін з самых дарагіх прадметаў старажытнасці

Гісторыя артэфакта, прададзенага за $31 мільён.

На аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку за $31 млн была прададзеная 3000-гадовая асірыйская скульптура з выявай шумерскага бажаства Абгалу. Гэта другі паводле кошту твор старажытнага мастацтва ў свеце і самы дарагі для асірыйскай культуры.

Часопіс Новое Время распавядае аб гэтай скульптуры ў сваёй інфаграфіцы.

1. Меркаваная дата стварэння барэльефа - 859-612 гады да н. э.

2. Скульптура ўпрыгожвала паўночна-заходні палац караля Ашурнацырапала II у Кальху (пазней Німруд).

3. На барэльефе выява шумерскага крылатага бажаства Абгалу - аднаго з памочнікаў бога мудрасці Энкі, дух-ахоўнік цара.

4. Скульптура была часткай унутранага дэкору паўночна-заходняга палаца цара Ашурнацырапала II, які кіраваў Асірыйскай імперыяй у 883-859 гадах да н. э. Усяго палац упрыгожвалі звыш 400 такіх барэльефаў.

5. Аблічча бажаства, хутчэй за ўсё, паўтарае твар самога цара Ашурнацырапала II.

6. Клінапісныя тэкст у цэнтры барэльефа распавядае пра паходжанне цара, ягоныя ваенныя трыумфы, пра памеры ягонай імперыі і будаўніцтве Паўночна-Заходняга палаца. Урывак надпісу абвяшчае: «Ашурнацырапал, узнёслы князь, той, хто баіцца вялікіх багоў, разлютаваны манарх, той, хто перамагае гарады і горы цалкам, цар лордаў, які знішчае небяспечных (ворагаў), увянчаны пышнасцю, бясстрашны ў баі, бязлітасны герой».

7. Барэльеф паказвае, якія ўпрыгажэнні і вопратку насіў цар 3000 гадоў таму.

8. Барэльеф знайшоў у 1845-1851 гадах брытанскі археолаг Осцін Генры Леярд пры раскопках у Німрудзе і вывез яго ў Лондан. Праз некалькі гадоў скульптуру прадалі разам з двума іншымі за $75 амерыканскаму місіянеру для Віргінскай тэалагічнай семінарыі.

9. Віргінская тэалагічная семінарыя праз недахоп сродкаў на страхаванне барэльефа выставіла яго на аўкцыёне Christie's, дзе старажытная каштоўнасць за $31 млн была прададзеная невядомаму пакупніку.

10. Рэкордны кошт абумоўлены тым, што старажытны горад Німруд, дзе ствараўся барэльеф, зруйнаваны баевікамі ІДІЛ у сакавіку 2015 года, а большасць помнікаў знішчаныя. Толькі некаторыя творы старажытнага асірыйскага мастацтва захаваныя ў музеях Ірака.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках