25 красавiка 2024, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брыжыт Бардо - Лукашэнку: Мой фонд атрымлівае ўсё больш абураных паведамленняў з Беларусі

54
Брыжыт Бардо - Лукашэнку: Мой фонд атрымлівае ўсё больш абураных паведамленняў з Беларусі

Фонд знакамітай актрысы напісаў ліст дыктатару.

Фонд вядомай французскай кінаакторкі Брыжыт Бардо звярнуўся з адкрытым лістом да Лукашэнкі. Копія пісьма прыйшла таксама сайту Charter97.org.

Сайт Charter97.org публікуе тэкст ліста цалкам:

«Мой фонд атрымлівае ўсё больш і больш абураных паведамленняў пра тое, што ў Беларусі жывёліны, асабліва бадзяжныя, зазнаюць жорсткае абыходжанне і гінуць пакутлівай смерцю. Яны гінуць ад атручаных прынад, іх адстрэльваюць, часам у прысутнасці дзяцей, паводле ірацыянальных і нялюдскіх загадаў вінаватых службовых асоб і спецыяльных службаў... Лёс бадзяжных жывёлін выклікае шок і хваляванне ў Еўрапейскім Звязе. Імідж вашай краіны сур'ёзна пакутуе, і толькі прыняцце найхутчэйшых радыкальных захадаў для змены цяперашняй сітуацыі можа спрыяць яго аднаўленню.

Я малю вас прыняць неабходныя захады для таго, каб сродкі, якія выдаткоўваюцца на адлоў і забойства, былі накіраваныя на праграмы стэрылізацыі, у супрацоўніцтве з мясцовымі зааабаронцамі, а таксама на прытулкі-лячэбніцы для хворых жывёлін або жывёлін, якім шукаюць новых гаспадароў. Наш досвед можа служыць вам арыенцірам у гэтым працэсе. Міністэрства аховы прыроды павінна тэрмінова распрацаваць новы праект Закона аб абароне жывёл. Галасы абаронцаў жывёлін павінны быць пачутыя, і яны таксама павінны ўзяць удзел у гуманнай місіі дзяржаўных органаў, адказных за лёсы бадзяжных жывёлін.

Гэта адзіны спосаб дамагчыся ўстойлівых вынікаў, якія дапамогуць інтэграваць вашу краіну ў еўрапейскую палітыку ўсёабдымнай павагі правоў чалавека, абароны прыроды і жывёлін.

Я чакаю ваш хуткі і станоўчы адказ, і гатовая накіраваць прадстаўніка майго фонду, каб растлумачыць і ўкараніць канцэпцыю рэгуляцыі залішняй колькасці сабак і катоў без болю і пакут.

Я захопленая фальклорам і традыцыямі вашай краіны. Прадэманструйце сваю мужнасць, не падвядзіце мяне!

З шчырай надзеяй, Брыжыт Бардо, прэзідэнтка фонду».

Копія ліста была адпраўленая старшыні савета міністраў Сяргею Румасу і старшыні «палаты прадстаўнікоў» Уладзіміру Андрэйчанку.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках