24 красавiка 2024, Серада, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі хлусілі прадстаўнікам ЕЗ і Amnesty International

2
Беларускія чыноўнікі хлусілі прадстаўнікам ЕЗ і Amnesty International

Еўрапейскія дыпламаты і праваабаронцы абураныя чарговым пакараннем смерцю двух чалавек у Беларусі.

Беларускія чыноўнікі хлусілі прадстаўнікам ЕЗ і Amnesty International пра магчымае скасаванне смяротнага пакарання? Такую выснову можна зрабіць з нядаўніх заяваў еўрапейскіх дыпламатаў і праваабаронцаў.

У Беларусі пакаралі смерцю яшчэ двух чалавек. Акрамя звычайнага ў такіх выпадках асуджэння, у афіцыйных заявах еўрапейцаў можна заўважыць абурэнне праз тое, што іх падманулі.

«Мы былі ўражаныя. Даслоўна некалькі тыдняў таму мы былі з візітам у Беларусі, дзе абмяркоўвалі з уладамі іх магчымыя крокі што да скасавання смяротнага пакарання», - гаворыцца ў заяве Мары Стразерс, дырэктаркі Amnesty International ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Ужыванне смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці ўзаемадзейнічаць у гэтым пытанні з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Еўрапейскім звязам», - адзначыла прэс-сакратарка Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Мая Качыянчыч.

Прэс-сакратар Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Адам Казноўскі пацвердзіў карэспандэнту Charter97.org, што прадстаўнікі беларускіх уладаў падчас двухбаковых сустрэч дэманстравалі імкненне да прагрэсу і да публічнага абмеркавання пытання скасавання смяротнай кары.

Адна крыніца, знаёмая са зместам перамоў паміж еўрапейцамі і афіцыйным Менскам, паведаміла, што раней у адказ на прапанову ўвесці мараторый на прымяненне смяротнай кары беларускія чыноўнікі адказалі, што гэтае пытанне занадта сур'ёзнае і такое рашэнне можна прыняць толькі на рэферэндуме.

У публічных выказваннях Лукашэнкі можна знайсці інфармацыю і пра перамовы аб мараторыі на смяротнае пакаранне, і пра, нібыта, гатоўнасць правесці рэферэндум у гэтым пытанні.

У выніку, ніякага рэферэндуму праведзена не было, а сёлета расстраляныя ўжо чатыры чалавекі, што больш, чым у 2017 годзе - такі вось вынік перамоў пра «прагрэс».

«Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, у якой прымяняецца смяротнае пакаранне. Гэта з'яўляецца фундаментальнай праблемай для Еўразвязу», - заявіў Адам Казноўскі.

Прэс-сакратар заўважыў, што «на гэты момант не можа дакладна сказаць, да якіх менавіта наступстваў» для Беларусі прывядуць нядаўнія пакаранні. Ён нагадаў, што ЕЗ супрацоўнічае з Беларуссю ў многіх галінах, уключаючы, напрыклад, эфектыўнае кіраванне. Аднак, пытанне мараторыя на смяротнае пакаранне будзе пастаянна падымацца на афіцыйных сустрэчах.

«Правы чалавека будуць асновай ў фармаванні будучай палітыкі ЕЗ у дачыненні да Беларусі», - запэўніў прэс-сакратар Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Адам Казноўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках