20 красавiка 2024, Субота, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйная крыптабіржа адмовілася абслугоўваць беларусаў

8
Буйная крыптабіржа адмовілася абслугоўваць беларусаў

Платформа Binance не будзе выконваць паслугі грамадзянам Беларусі.

28 лістапада карыстальнікі крыптавалютнай біржы Binance з Беларусі атрымалі паведамленні пра тое, што платформа больш не будзе выконваць ім паслугі, піша tut.by.

«У сувязі з апошнімі абнаўленнямі Умоў выкарыстання мы са шкадаваннем паведамляем вам, што больш не зможам выконваць вам нашыя паслугі ў будучыні», - гаворыцца ў паведамленні Binance.

Прадстаўнік Binance Глеб Кастароў пацвердзіў выданню ForkLog праўдзівасць ліста.

Раней ва Умовах выкарыстання біржы гаварылася пра тое, што яе карыстальнікі не могуць знаходзіцца ў спісах гандлёвых або эканамічных санкцый, у санкцыйных спісах Рады Бяспекі ААН.

У новай рэдакцыі правіл з'явілася ўзгадванне таго, што карыстальнікі не павінны знаходзіцца таксама ў спісах Управы кантролю за замежнымі актывамі - падраздзяленні Міністэрства фінансаў ЗША.

Амерыканскае ведамства з 2006 года праводзіць праграму санкцый «Беларусь» супраць асобных фізічных асоб і кампаній.

Binance - адзін з найбуйнейшых міжнародных онлайн-сэрвісаў абмену лічбавых валют. За паўгода дзейнасці ён выйшаў у спіс найбуйнейшых пляцовак паводле аб'ёму таргоў крыптавалют.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках