28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Здароўе чалавека залежыць ад сацыяльнага статусу ягоных знаёмых

Навукоўцы: Здароўе чалавека залежыць ад сацыяльнага статусу ягоных знаёмых

Сацыёлагі збіралі і аналізавалі звесткі ў ЗША, Кітаі і Тайвані.

Сацыёлагі з універсітэта Вандэрбільта ўстанавілі сувязь паміж здароўем чалавека і сацыяльна-эканамічным статусам ягонага атачэння. Вынікі даследаванне апублікаваныя ў часопісе Science Direct, піша knife.media.

Навукоўцы збіралі і аналізавалі звесткі ў ЗША, Кітаі і Тайвані. Высветлілася, што статус таго ці іншага знаёмага можа быць прычынай хваробы, якая доўжыцца больш за тыдзень.

Людзі з высокім сацыяльным статусам агулам здаравейшыя і ставяцца да свайго арганізму больш уважліва, укладваючы ў яго больш грошай і часу. Такое стаўленне распаўсюджваецца на сяброў і знаёмых - гэта называецца тэорыяй сацыяльнага капіталу.

Але ёсць у высокага статусу і адваротны бок. Тыя, хто знаходзіцца ў «вышэйшым грамадстве», схільныя параўноўваць сябе з паспяховымі сябрамі і адчуваць увесь час неспакой. Гэта вядзе да шкодных звычак і марнавання часу, грошай і энэргіі на падтрыманне патрэбных сувязяў, што адбіваецца на здароўі. Навукоўцы называюць гэты феномен тэорыяй сацыяльных выдаткаў.

Тое, якім чынам знаёмствы адбіваюцца на здароўі, наўпрост залежыць ад эканамічнай няроўнасці ў грамадстве, кажуць даследнікі. Так, у Тайвані адносна нізкі ўзровень няроўнасці паміж людзьмі, і там статутныя знаёмыя ўплываюць на арганізм станоўча. А ў ЗША і Кітаі на першы план выходзяць сацыяльныя выдаткі.

Сацыёлагі хочуць прадоўжыць даследаванні, каб палепшыць разуменне адрозненняў у грамадствах і культурах розных краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках