18 красавiка 2024, Чацвер, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы альбо пашпарт: як даведацца, што вас запісалі ў «дармаеды»

51
Грошы альбо пашпарт: як даведацца, што вас запісалі ў «дармаеды»

За інфармацыю давядзецца плаціць альбо падаваць свае пашпартныя звесткі.

З 1 снежня ў Беларусі стане даступнай база «працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы», створаная паводле абноўленага «дармаедскага» дэкрэту Лукашэнкі

З 1 студзеня 2019 года «дармаеды» будуць плаціць паводле поўнага тарыфу за некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі.

«Радыё Свабода» высветліла, хто патрапіць у базу, і як пра гэта даведацца.

Каб даведацца, ці вы «дармаед», трэба атрымаць лагін-пароль

База звестак незанятых у эканоміцы працаздольных грамадзян («дармаедаў») з 1 снежня будзе размешчаная на Адзіным партале электронных паслуг.

У Нацыянальным цэнтры электронных паслуг карэспандэнту «Свабоды» паведамілі, што ў асабістым кабінеце грамадзянін можа паглядзець, ці ўключаны ён у базу ці не.

Для гэтага трэба ўвесці электронны лічбавы подпіс або ўнікальны ідэнтыфікатар (логін, пароль).

Як гэта атрымаць?

Звярнуцца ў службу «Адно акно», якое павінна быць пры адміністрацыі ў кожным населеным пункце, альбо ў Нацыянальны цэнтр электронных паслуг у Менску.

Гэтыя ўстановы бясплатна выдадуць грамадзяніну ўнікальны ідэнтыфікатар, трэба толькі падаць пашпарт.

Пры гэтым у мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (выканкамах) будзе поўны доступ да асабовых звестак грамадзян, якія трапілі ў «базу дармаедаў».

А што, калі я не магу атрымаць пароль асабіста?

Пакуль заканадаўства не дазваляе выдаленую ідэнтыфікацыю. Гэта значыць для выдачы ідэнтыфікатара патрэбная асабістая прысутнасць грамадзяніна.

Таксама ў НЦЭП патлумачылі, што фізічная асоба можа атрымаць ключ электроннага лічбавага подпісу. Але там не раяць ісці такім шляхам толькі для таго, каб праверыць пра сябе інфармацыю ў базе «дармаедаў». Бо каб атрымаць электронны лічбавы подпіс на адзін год, трэба заплаціць 61 рубель 86 капеек. Звычайна электронным подпісам карыстаюцца юрыдычныя асобы.

Пра тое, што вы «дармаед», таксама паведамяць у рахунку

Грамадзяне, якія не праверылі, ці ўключаныя яны ў базу або не, даведаюцца пра гэта праз рахунак.

Калі яны прыйдуць, пакуль невядома. Хутчэй за ўсё, у лютым, калі налічваецца плата за камунальныя паслугі за студзень.

«Спісы мы фарміруем да 1 лютага і будзем накіроўваць для налічэння платы за камунальныя паслугі», - сказалі карэспандэнту «Свабоды» ў камісіі каардынацыі работы для садзейнічання занятасці насельніцтва ў Кастрычніцкім раёне Менска.

За што «дармаеды» будуць плаціць больш?

Незанятыя ў эканоміцы ўласнікі жылля павінны з 1 студзеня 2019 года паводле поўнага тарыфу аплачваць гарачае водазабеспячэнне, а з 1 кастрычніка 2019 года - забеспячэнне газам (пры наяўнасці індывідуальных ацяпляльных прыбораў) і цяплом.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках