25 красавiка 2024, Чацвер, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя тры самыя ўплывовыя фільмы ўсіх часоў

1
Названыя тры самыя ўплывовыя фільмы ўсіх часоў

Рэйтынг склалі італійскія даследнікі з Турынскага ўніверсітэта.

Італійскія даследчыкі з Турынскага ўніверсітэта назвалі тры кінастужкі, якія мацней за ўсё паўплывалі на развіццё мастацтва. Лідарам рэйтынгу стала стужка "Чараўнік краіны Оз" 1939 года, паведамляецца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Applied Network Science (пераклад — lenta.ru) у пятніцу, 30 лістапада.

Другое месца заняла першая стужка серыі "Зорныя войны" - "Новая надзея" 1977 года, знятая Джорджам Лукасам. На трэцім радку — карціна Альфрэда Хічкока "Псіха" 1960 года.

"Паспяховасць фільма звычайна вымяраецца даходамі ад касавых збораў або думкамі прафесійных крытыкаў. Такое вымярэнне, аднак, можа залежаць ад вонкавых чыннікаў, такіх як рэклама або трэнды, і не дэманструе ўплыў фільма на працягу доўгага адрэзка часу", — адзначылі аўтары працы.

Для даследавання навукоўцы выкарыстоўвалі кінарэсурс IMDb. "Нашай задачай было вымераць поспех фільма, улічваючы тое, як ён паўплываў на іншыя стужкі, якія выйшлі пасля яго прэм'еры, як з пункту гледжання эканомікі, так і мастацтва" — патлумачылі яны.

Аўтары падкрэслілі, што вынікі іх працы больш актуальныя для заходняй культуры, бо сайт IMDb факусуецца менавіта на заходніх кінастужках і акторах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках