24 красавiка 2024, Серада, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты распавялі, якія практыкаванні падаўжаюць жыццё

1
Экспэрты распавялі, якія практыкаванні падаўжаюць жыццё

Даследаванне правялі навукоўцы Лейпцыгскага ўніверсітэта.

Даследаванне навукоўцы Лейпцыгскага ўніверсітэта паказала, што практыкаванні на цягавітасць падаўжаюць жыццё, спрыяючы павелічэнню даўжыні целамераў, якія абараняюць ДНК ад пашкоджання. Спецыялісты заявілі, што антыўзроставы эфект ад практыкаванняў на цягавітасць пераўзыходзіць дзеянне сілавых трэніровак, паведамляе healthinfo.ua.

Даследчыкамі быў праведзены эксперымент з удзелам 266 чалавек, якія не займаліся раней спортам. Добраахвотнікі былі ў выпадковым парадку падзеленыя на чатыры групы. У трох з іх людзі павінны былі рэгулярна цягам шасці месяцаў займацца фізічнымі практыкаваннямі. Удзельнікам першай групы належала выконваць практыкаванні на цягавітасць (яны займаліся працяглым бегам), у другой трэба было практыкаваць інтэнсіўныя інтэрвальныя трэніроўкі (размінка, хуткі і павольны бег), у трэцяй - сілавыя практыкаванні. Займацца практыкаваннямі паводле ўмоваў эксперыменту патрабавалася тры разы на тыдзень па 45 хвілін. Чацвёртая група была кантрольнай: валанцёры, якія ўваходзілі ў яе, прадаўжалі весці свой звычайны лад жыцця.

Перад пачаткам выпрабаванняў, а таксама пасля эксперыментальнага перыяду практыкаванняў навукоўцы выканалі генетычны аналіз. Выявілася, што на клетачным узроўні ва ўсіх падыспытных, якія рабілі практыкаванні на цягавітасць, адбыліся змены, якія карэлявалі з прадаўжэннем жыцця.

Навукоўцы прыйшлі да высновы аб тым, што такога кшталту фізічныя нагрузкі паляпшаюць функцыянал клетак чалавечага цела, уздзейнічаючы на ўзровень аксіду азоту ў крывяносных сасудах.

«Ва ўсіх падыспытных, якія рабілі практыкаванні на цягавітасць, павялічылася даўжынь целамераў, якія абараняюць ДНК ад пашкоджання падчас рэплікацыі храмасом, а таксама павысілася актыўнасць целамеразы, якая аднаўляе целамеры. Сілавыя трэніроўкі не далі аналагічнага эфекту», - канстатавалі аўтары працы.

Целамеры - канцавыя ўчасткі лінейнай малекулы ДНК, якія складаюцца з паўтаральнай паслядоўнасці нуклеатыдаў. Пры кожным дзяленні клетак целамеры скарачаюцца, і чым яны карацейшыя, тым клетка старэйшая. Павелічэнне даўжыні целамераў – знак больш доўгай працягласці жыцця.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках