28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На гэтым тыдні будзе цёпла і амаль без ападкаў

Сіноптыкі: На гэтым тыдні будзе цёпла і амаль без ападкаў

Восень прадоўжыць радаваць.

На гэтым тыдні будзе пераважна без ападкаў і цёпла для гэтай паравіны года. Уплыў на надвор'е ў Беларусі будзе аказваць антыцыклон, які ўсталяваўся над цэнтральнымі абласцямі еўрапейскай Расеі. Пра гэта tut.by распавялі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

У аўторак, 6 лістапада, істотных ападкаў не чакаецца. Уночы і раніцай у асобных раёнах краіны магчымы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +3... 9°С, на ўсходзе краіны пры праясненнях яна панізіцца да 0... +2°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад +7°С на ўсходзе да +15°С у паўднёва-заходніх раёнах краіны.

У сераду, 7 лістапада, пераважна без ападкаў. Уночы і раніцай у асобных раёнах краіны туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе ад -2°С на ўсходзе да + 8°С на захадзе краіны, максімальная тэмпература ўдзень у краіне пераважна +6... 12°С, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах +13... 15°С.

У чацвер, 8 лістапада, пераважна без ападкаў. Уночы і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе ад -3°С ва ўсходніх раёнах да +6°С на захадзе краіны, максімальная ўдзень +5... 10°С, у паўднёва-заходніх раёнах +11... 14°С.

У пятніцу, 9 лістапада, без істотных ападкаў. Месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе -2... +5°С, максімальная тэмпература ўдзень +4... 10°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +12°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках