23 красавiка 2024, aўторак, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская чыноўніца - дзецям: Дзяржава не прасіла вас нараджаць

26
Расейская чыноўніца - дзецям: Дзяржава не прасіла вас нараджаць
ВОЛЬГА ГЛАЦКІХ
ФОТА: УРАЛІНФАРМБЮРО

Цынізм расейскай наменклатуры проста дзівіць.

Дырэктарка Дэпартамента моладзевай палітыкі Свярдлоўскай вобласці і алімпійская чэмпіёнка Вольга Глацкіх на сустрэчы з дзецьмі-валанцёрамі звярнулася да іх са словамі «дзяржава не прасіла вас нараджаць». Абавязак моладзі самой клапаціцца пра сваю будучыню яна патлумачыла праблемамі з фінансаваннем. Запіс сустрэчы вёў мясцовы тэлеканал «ЭХО-ТБ 24», піша РБК.

Моладзь мяркуе, што дзяржава ім усё павінна. Не, вам дзяржава наогул, у прынцыпе нічога не павінна. Вам павінны вашы бацькі, якія вас нарадзілі. Дзяржава не прасіла іх вас нараджаць, калі мы будзем ісці ад вытокаў. Усе ведаюць свае правы, але забыліся пра абавязкі», - сказала яна дзецям.

Бацькам яна прапанавала самім фінансава «ўкладвацца ў дзяцей» нароўні з дзяржавай. «Дзяржава ўкладваецца праектамі, мерапрыемствамі... вы думаеце лёгка арганізаваць мерапрыемства і гэта танна каштуе? Паверце, гэта нятанна. А заробкі - мне калегі не дадуць схлусіць, - трохкапеечныя, ва ўсіх чыноўнікаў і муніцыпальных службоўцаў», - паскардзілася яна.

Такім чынам, мяркуе Глацкіх, моладзь сама павінна быць адказнай за сваю будучыню, не спадзеючыся на дапамогу ад дзяржавы. «Дарагія сябры, у мяне да вас велізарная просьба. Мяняйце гэта і ў сваіх галовах, і ў знаёмых, і у аднакласнікаў. Вам дзяржава нічога не павінна. Вы павінны зрабіць усё самі. Гэта ваша жыццё», - сказала яна.

29-гадовая Вольга Глацкіх узначаліла дэпартамент моладзевай палітыкі Свярдлоўскай вобласці ў 2016 годзе. Да пачатку кар'еры ў сферы дзяржкіравання яна займалася мастацкай гімнастыкай, прынёсшы Расеі золата ў складзе каманды на Алімпіядзе ў Афінах у 2004 годзе. Таксама яна здабывала залатыя медалі на чэмпіянаце свету ў Баку ў 2005 годзе і чэмпіянаце Еўропы ў Рызе ў 2003. У 2011 годзе яна скончыла МДУ імя М.В. Ламаносава паводле спецыяльнасці «паліталогія».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках