23 красавiка 2024, aўторак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Воўчых норах» узбунтаваліся зняволеныя?

7
У «Воўчых норах» узбунтаваліся зняволеныя?

Дэпартамент выканання пакаранняў інфармацыю зняпраўджвае.

5 лістапада ў суполцы «Беларуская турма» з'явілася інфармацыя пра тое, што зняволеныя папраўчай калоніі №22 зладзілі бунт. Ва ўправе Дэпартамента выканання пакаранняў Берасцейскай вобласці не пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Са звестак суполкі, бунт падняўся на мінулых выходных: «Паўсталі ўсе асуджаныя, ва ўсіх атрадах. Заблакавалі дзверы ў атрадах, некалькі прадстаўнікоў адміністрацыі атрымалі траўмы. Асуджаныя патрабавалі зняць адміністрацыю!».

Як паведамляюць аўтары допісу, зняволеныя чакалі прыезду начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алега Маткіна, але «ён не прыехаў».

Па каментар tut.by звярнуўся ў адміністрацыю Дэпартамента выканання пакаранняў Берасцейскай вобласці. Аднак ва ўстанове зняпраўдзілі інфармацыю:

- Ніякага бунту не было, - паведаміў намеснік начальніка УДВП МУС Берасцейскай вобласці Аляксей Гайдук.

У суполцы «Беларуская турма» таксама паведамлялася, што адміністрацыю Ваўчыных нор «часова замяняе Берасцейская ўправа Дэпартамента выканання пакаранняў». Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Начальнік ВК № 22 Андрэй Квашэвіч 6 лістапада быў на працоўным месцы. У гутарцы ён пацвердзіў, што бунту не было, падкрэсліўшы недакладнасць распаўсюджаных у сеціве звестак.

Папраўчая калонія №22, якую ў народзе называюць «Воўчыя норы», знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне. Тут адбываюць тэрміны людзі, якія ўпершыню былі асуджаныя за нарказлачынствы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках