26 красавiка 2024, Пятніца, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве арыштавалі школьніка, знаёмага з «архангельскім тэрарыстам»

5
У Маскве арыштавалі школьніка, знаёмага з «архангельскім тэрарыстам»

У падлетка знайшлі «нешта накшталт петарды».

Прэсненскі раённы суд Масквы арыштаваў школьніка, якога падазраюць у вырабе самаробнага выбуховага прыстасавання. Пра гэта паведамляе агенцтва «Масква» са спасылкай на прэс-сакратара суда Аляксея Чэрнікава.

14-гадовага Кірыла Кузьмінкіна арыштавалі да 2 снежня.

Кузьмінкіна затрымалі 2 лістапада. Падчас ператрусаў у яго знайшлі самаробнае выбуховае прыстасаванне і кампаненты да яго. Справу завялі на падставе артыкула аб незаконным набыцці і захоўванні выбуховых рэчываў, а таксама аб незаконным вырабе выбуховых прыстасаванняў.

17-гадовы студэнт архангельскага політэхнічнага тэхнікума зладзіў выбух у будынку ўправы гарадской ФСБ раніцай 31 кастрычніка. Ён загінуў, пацярпелі трое супрацоўнікаў ФСБ.

Бацька Кузьмінкіна Ігар распавёў «Маскве 24», што ягоны сын перапісваўся з архангельскім тэрарыстам. З ягоных слоў, Кірыл «сабраў нейкую хлапушку». У размове з «Медиазоной» ён удакладніў, што пры ператрусах у сына знайшлі «асобныя кампаненты» - «накшталт петарды».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках