16 красавiка 2024, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія актывісты выйшлі на плошчу з плакатам «Далоў самадзяржаўе»

20
Гарадзенскія актывісты выйшлі на плошчу з плакатам «Далоў самадзяржаўе»
ФОТА: HRODNA.LIFE

Актывісты планавалі прыйсці з гэтым плакатам на афіцыйны мітынг.

Апазіцыйныя актывісты Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выйшлі ў цэнтр Гародні з плакатам «Далоў самадзяржаўе». Яны выбралі яго, бо гэта быў адзін з галоўных лозунгаў у 1917 годзе, піша Hrodna.life.

Актывісты планавалі выйсці на плошчу Леніна, дзе раніцай праходзіў мітынг, але зрабіць ім гэта не ўдалося. Супрацоўнікі міліцыі чакалі іх каля дома.

Толькі пасля заканчэння мітынгу актывістаў адпусцілі і тады яны выйшлі на плошчу Леніна са сваім плакатам. Далей яны прайшліся цэнтрам горада. На вуліцы Савецкай іх затрымала міліцыя і даставіла ў Ленінскі РАУС.

«Мы ж нічога не парушалі. Сёння Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які адзначаецца ў нас на дзяржаўным узроўні. Мы вызначылі выйсці з галоўным лозунгам тых дзён», - адзначыў Мікалай Салянік.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках