24 красавiка 2024, Серада, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чацвер будзе да +13°С

У чацвер будзе да +13°С

Ападкаў заўтра не чакаецца.

8-9 лістапада Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, удзень 9 лістапада ў паўночна-заходніх раёнах краіны пад уплывам вільготнай няўстойлівай паветранай масы, піша pogoda.by. Чакаецца:

8 лістапада без істотных ападкаў. Уначы і ўранку месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра ўначы ад -3°С ва ўсходніх раёнах да +6°С на захадзе рэспублікі; удзень +5..+10°С, у паўднёва-заходніх раёнах +11..+13°С.

9 лістапада пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах на паўночным захадзе магчымы невялікі дождж. Месцамі туман. Вецер паўднёвы сярэдні. Тэмпература паветра ўначы ад -3°С ва ўсходніх раёнах да +6°С на захадзе рэспублікі; удзень +4..+10°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +12°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках