25 красавiка 2024, Чацвер, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іду на рэкорд: Менскі таксіст запытаў 195 рублёў за паездку з аэрапорта

28
Іду на рэкорд: Менскі таксіст запытаў 195 рублёў за паездку з аэрапорта

Кіроўца падвёз госця з Нідэрландаў.

Учора ўвесь гнеў беларускага інтэрнэту абрынуўся на таксіста, які падвёз японскага заўзятара «Чэлсі» з аэрапорта ў Мtнск за 107 рублёў. Сёння onliner.by даведаліся, што яшчэ адзін сталічны кіроўца таксоўкі хацеў пайсці на рэкорд: ён «зарадзіў» амаль 195 рублёў за праезд ад аэрапорта да гатэля DoubleTree by Hilton! Госць з Нідэрландаў адмовіўся столькі плаціць. Выклікалі міліцыю.

Мужчына не ўпершыню прылятае ў Беларусь і раней карыстаўся паслугамі Uber, але ў гэты раз сэрвіс паказваў занадта працяглае чаканне найбліжэйшай таксоўкі, таму замежнік клюнуў на надакучлівую «таксоўку да горада» ў вестыбюлі аэрапорта. Госць, які прыбыў у Беларусь, ведае прыкладныя расцэнкі на службы таксоўкі, таму быў здзіўлены трохзначнай лічбай у чэку. Пакінуўшы кіроўцу 30 еўраў, ён выйшаў з машыны і накіраваўся ў гатэль. Абураны кіроўца выбег са свайго Fiat. Узнік канфлікт, у якім узялі ўдзел і супрацоўнікі гатэля. Апошнія, дарэчы, былі на баку госця.

- Калі шчыра, 195 рублёў - гэта рэкорд. У нас былі выпадкі, калі кіроўцы, карыстаючыся няведаннем курса рубля, прывозілі замежнікаў да гатэля (пр. Пераможцаў, 9. - Заўвага.) за 140-150 рублёў. І вось новая планка. Кіроўца запэўнівае, што паказваў свой тарыф галандцу перад паездкай. Міліцыя прыехала хутка, і тут мяне здзівіла тое, што кіроўца таксоўкі пачаў таргавацца проста на вачах праваахоўных органаў! Ён сказаў: «Хай даплаціць да сотні хоць бы» - але ў выніку сышліся на кошце 40 еўраў, - распавёў супрацоўнік гатэля Яўген.

Жыхар Нідэрландаў прыехаў у Менск на адзін дзень на важную сустрэчу. Пасля таго, што здарылася, наўрад ці ён яшчэ раз даверыцца таксістам «ад борта» ў нашай краіне. Мяркуючы з чэка, кіроўца гэтага «элітнага» Fiat бярэ па 4 рублі за адзін кіламетр. Для параўнання, у досыць камфартабельнай таксоўцы «Пятніца» кіламетр каштуе 0,85 рубля, а з аэрапорта гэтая служба давязе за 44 рублі. Адзін кіламетр у Uber каштуе 35 капеек.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках