18 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андэрс Ослунд: Пуцін захоўвае за мяжой $266 мільярдаў

23
Андэрс Ослунд: Пуцін захоўвае за мяжой $266 мільярдаў
АНДЭРС ОСЛУНД

Экспэрт «Атлантычнай рады» заклікае знайсці гэтыя грошы.

Злучаныя Штаты, згодна з Законам аб ліквідацыі хімічнай і біялагічнай зброі, прыступілі да ўвядзення супраць Расеі другога этапу санкцый у якасці рэакцыі на інцыдэнт у Солсберы. Пра гэта абвясціла 6 лістапада афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Ноерт.

Як патлумачыла Ноерт, гэтая пастанова прынятая таму, што ЗША не атрымалі ад Расеі запэўненняў у адмове ад выкарыстання хімічнай зброі пасля выпадку з атручваннем былога брытанскага шпіёна, а раней – расейскага вайсковага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі, у Вялікай Брытаніі вясной гэтага года. Ад атруты, як мяркуецца, задзейнічанай пры атручванні Скрыпалёў, пазней у горадзе Эймсберы загінула грамадзянка Злучанага Каралеўства - Дон Стэрджэс.

У заяве Хізэр Ноерт таксама сказана, што Дзярждэпартамэнт пачаў кансультацыі з Кангрэсам у пытанні аб абмежавальных захадах супраць Расеі. Пры гэтым склад самога Кангрэса, дакладней, яго Палаты прадстаўнікоў, у мінулы аўторак істотна змяніўся: большасць у ім атрымала Дэмакратычная партыя, якая абвінавачвае прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў тым, што ягонай перадвыбарнай кампаніі ў 2016 годзе спрыяла Расея.

Як новы этап санкцый, якія толькі распрацоўваюцца, будзе перасякацца з ужо існымі захадамі ЗША супраць Расеі? Якія санкцыі могуць сапраўды падзейнічаць на Крэмль? Пра гэта ў інтэрв'ю Рускай службе «Голаса Амерыкі» дае каментар экспэрт «Атлантычнай рады», былы дарадца ўрада Расеі Андэрс Ослунд.

- Зусім нядаўна Дзярждэпартамент ЗША заявіў, што санкцыі супраць Расеі за ўжыванне ёю хімічнай зброі ў брытанскім Солсберы будуць уведзеныя. Раней спецпрадстаўнік ЗША ва ўрэгуляванні на ўсходзе Украіны Курт Волкер намагаў на тым, што Вашынгтон будзе кожныя месяц-два нарошчваць санкцыі супраць Масквы за яе дзеянні на Данбасе. Таксама разглядаецца этап санкцый у дачыненні да Расеі за ўмяшанне ў амерыканскія выбары. Як вы думаеце, ці не атрымаецца так, што, прымаючы адны санкцыі, улады ЗША прытармозяць з іншымі?

- Наогул, мы бачым, што для ўжывання санкцый да Расеі існуе маса асобных падстаў: і за яе паводзіны ў Сірыі, і за яе парушэнне рэжыму санкцый у дачыненні да Паўночнай Карэі, і за Крым, і за Данбас, і за ўмяшанне ў выбары, і за падрыў кібербяспекі, і за ўжыванне хімічнай зброі. І кожны з гэтых пакетаў санкцый існуе самастойна, і толькі закон CAATSA (Закон аб супрацьдзеянні праціўнікам Амерыкі з дапамогай санкцый-заўв.), захады ў адпаведнасці з якім былі прынятыя ў красавіку гэтага года, аб'яднаў некалькі прычын для абмежавальных захадаў. Я не думаю, што будзе нейкае сумяшчэнне розных санкцый з памяншэннем іх, хутчэй – наадварот.

- А што вы думаеце аб тым, якімі могуць быць санкцыі ЗША супраць Расеі за атручванне Скрыпалёў у Брытаніі – сектаральнымі, персанальнымі, фінансавымі, палітычнымі?

- Я не прыглядаўся менавіта да гэтай праблемы занадта пільна, але вядома, што закон, паводле якога яны павінны быць прынятыя, вельмі даўні, і санкцыі, якія ўводзяцца ў адпаведнасці з ім, былі распрацаваныя супраць Ірака. Гэты акт быў распрацаваны ў 1991 годзе, і ён не ўлічвае асаблівасці дзеянняў (уладаў) цяперашняй Расеі. Пры гэтым існуе цэлы спіс захадаў, даволі адчувальных, якія могуць быць прынятыя і з дапамогай гэтага закона.

- Тое, пра што вы ўжо раней казалі, і пра што казаў Курт Волкер, пра рэгулярнае ўзмацненне санкцый за дзеянні Расеі супраць Украіны - ці рэальна наогул праводзіць рэгулярнае ўзмацненне такіх захадаў?

- Цяпер мы бачым, што ЗША нарошчваюць санкцыі супраць Расеі ў прынцыпе - напрыклад, новыя санкцыі праз Паўночную Карэю ўводзяцца супраць Масквы кожны тыдзень. І асноўныя дзеянні, якія тычацца санкцый, цяпер робяцца Міністэрствам фінансаў ЗША, тады як раней адказнасць за іх прыняцце ляжала на Дзярждэпартаменце. І мы бачым, што Мінфін ставіцца да гэтай задачы нават больш ваяўніча, чым Дзярждэп.

- Пры тых выніках прамежкавых выбараў у ЗША, якія мы бачым, напрыклад, пры тым, што дэмакратычная партыя атрымала кантроль над Палатай прадстаўнікоў, якіх змяненняў у палітыцы санкцый вы чакаеце?

- Палітыка ў дачыненні да Расеі ў прынцыпе застанецца такой жа, як цяпер, і гэта ўжо падобна на нейкі вір: ЗША прымаюць новыя санкцыі, Расея выказвае сваё незадавальненне і пратэст з гэтай нагоды, робіць нешта, што зноў не падабаецца ЗША, якія водзяць ужо наступныя санкцыі, на гэта зноў адбываецца негатыўная рэакцыя і нейкія дзеянні. Так адбывалася ў мінулым, гэта доўжылася многія гады з Іранам да таго моманту, пакуль ЗША не прынялі сапраўды магутныя санкцыі.

- А па-вашаму, якія санкцыі маглі б стаць самымі эфектыўнымі і змяніць паводзіны Расеі?

- Што рэальна павінна быць зробленае - гэта выяўленне ўсіх выведзеных за мяжу грошай. Ёсць ацэнка, што аб'ём сродкаў, якія знаходзяцца ў ананімных прыватных холдынгах за межамі Расеі і належаць расейцам, складае 800 мільярдаў даляраў. Я мяркую, што прыкладна траціна гэтага належыць Пуціну і ягоным сябрукам. Мы павінны даведацца, дзе менавіта гэтыя грошы знаходзяцца, ягоныя памагатыя павінны быць названыя, і гэта будзе рэальна моцным ударам. Цяпер, відавочна, вялікая частка ягоных грошай знаходзяцца ў дзвюх краінах – ЗША і Вялікай Брытаніі.

- Крытыкі сталага нарошчвання санкцый кажуць аб тым, што гэта дапамагае Уладзіміру Пуціну яшчэ больш ціснуць на апазіцыю і згортваць дэмакратыю ў Расеі, спасылаючыся на «варожае атачэнне» і падкопы Захаду. Ці так гэта, на вашаму думку?

- Ну, наогул Пуцін стварыў абмежаванні для расейскіх грамадзян сам, увёўшы так званыя «контрсанкцыі» на прадуктовы імпарт: санкцыі такога кшталту ЗША і Еўразвяз ніколі б не прынялі, разумеючы, што менавіта яны адаб'юцца на ўсіх расейцах, а не на кіроўнай эліце. Заходнія санкцыі сканцэнтраваныя на вельмі зразумелых рэчах - на грошах сяброў Пуціна, іх кампаніях, і на тым, што мае дачыненне да вайсковых тэхналогій.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках