17 лютага 2019, Нядзеля, 22:01
Захаваць «Хартыю»! Стаць нацыяй!
Рубрыкі

У «бітве» за свядомасць расейцаў лядоўня перамагла тэлевізар

7
КАЦЯРЫНА ШУЛЬМАН

У Расеі не разумеюць, чаму ў такой «вялікай дзяржаве» падае ўзровень жыцця.

Вынікі сацыялагічных апытанняў за апошні час паказваюць, што ў «бітве» за свядомасць расейскіх грамадзян лядоўня нарэшце перамагла тэлевізар, а насельніцтву куды больш важная не вайсковая моц краіны, а ўзровень жыцця шараговых грамадзян. Да такой высновы прыйшла палітолаг РАНГ і ДС К. Шульман.

Падчас сацыялагічнага апытання на тэму, ці ёсць у Расеі партыя, якая абараняе інтарэсы грамадзян, і калі ёсць, то якая гэта партыя, высветлілася, што пераважная большасць рэспандэнтаў (42 адсоткі) мяркуюць: такой партыі ў краіне няма. Адпаведную інфармацыю ў эфіры перадачы «Налева» апублікаваў РБК на сваім ютуб-канале:

Як вынікае з крыніцы, 20 адсоткаў апытаных не змаглі адказаць, 23% усё яшчэ мяркуюць, што іх інтарэсы выказвае «партыя ўлады», 11% думаюць, што інтарэсы народа бароніць КПРФ, на 1 адсотак менш галасоў у ЛДПР, 4% - у «Справядлівай Расеі».

Вынікі яшчэ аднаго апытання прадэманстравалі яскрава выяўленую тэндэнцыю да патрэбнасці расейцаў у новай, «левай» палітычнай сіле, пра гэта заявіў 41% рэспандэнтаў. Ад такой партыі людзі чакаюць стварэння сацыяльна арыентаванай дзяржавы і сацыялістычнай рыторыкі. Аб сваёй прыхільнасці ліберальна-рынкавай рыторыцы паведаміла 34 адсоткі апытаных, 12 адсоткаў нашых суайчыннікаў падзяляюць цэнтрысцкія погляды.

Прыведзеныя вышэй вынікі пракаментавала вядомы палітолаг з інстытута РАНГ і ДС К. Шульман. Яна адзначыла: высокая патрэбнасць расейцаў у «левай партыі» сведчыць аб тым, што людзям бракуе справядлівасці, пад самім паняццем якой яны маюць на ўвазе роўнасць перад законам, роўнае размеркаванне багаццяў, аднолькавыя магчымасці для ўсіх катэгорый грамадзян.

Экспэрт звяртае ўвагу на той факт, што сацдаследаванні ў апошні час дэманструюць трансфармацыю грамадскіх настрояў, і тлумачыць: для людзей сталі важнейшымі змены, чым захаванне статус-кво. Асноўная прэтэнзія насельніцтва да ўладаў - гэта адсутнасць справядлівасці. Кажучы простымі словамі, людзі хочуць лепш жыць і не разумеюць, чаму ў такой «вялікай дзяржаве» іх узровень жыцця падае, падазраючы, што прычынай падзення ўзроўню дабрабыту «простых смяротных» з'яўляецца няправільнае размеркаванне рэсурсаў.

Акрамя таго, адзначае экспэрт, вынікі сацыялагічных апытанняў у апошні час паказалі, што больш за ўсё ў ліку прыярытэтных кірункаў развіцця дзяржавы сярод расейцаў «асеў» мілітарызм. Інакш кажучы, людзі зразумелі: куды важней не статус РФ як вялікай вайсковай дзяржавы, а ўзровень жыцця яе насельніцтва.