29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 малавядомых фактаў пра Беларусь

4
10 малавядомых фактаў пра Беларусь

Некаторыя факты вас здзівяць.

Беларусь у вачах турыстаў - ды і многіх мясцовых жыхароў - уяўляецца досыць кансерватыўнай, калі не сумнай, краінай. Але ў рэчаіснасці мы проста занадта мала ведаем пра ўласную краіну, каб умець пісьменна і паспяхова прадаваць тое, што ў нас ёсць, піша np.by.

1. Туманны Альбіён

Вы думаеце, што гаворка ідзе пра Лондан? У параўнанні з брытанскай сталіцай, сталіца Беларусі куды больш туманная. Так, сярэднегадавая колькасць ападкаў, паводле айчыннага Гідраметцэнтра, складае 700 мм, тады як для Лондана гэта - нікчэмныя 584 мм. І калі ў сярэднім у годзе над Менскам сонца свеціць блізу 1200 гадзін, то ў Лондане - цэлых 1470.

2. Турыстычны «рассаднік»

Паводле ацэнкі ААН і Еўразвязу, беларусы з'яўляюцца самай падарожнічай нацыяй. Ва ўсякім выпадку, колькасць выдадзеных шэнгенскіх віз нашым суайчыннікам з'яўляецца самай вялікай у свеце (і з каласальным адрывам ад канкурэнтаў). Штогод запаветную налепку ў пашпарт атрымлівае блізу мільёна беларусаў. Больш за 2/3 віз выдае польскае пасольства.

Праўда, самі беларусы сябе падарожнікамі не ўважаюць, а візы выкарыстоўваюць для выездаў у Літву і Польшчу, прычым самыя папулярныя аб'екты «турызму» - гэта гіпермаркеты.

3. «Багатыя» турысты

Яшчэ адзін факт, звязаны з турыстычнай актыўнасцю беларусаў - у беларускіх аэрапортах адсутнічаюць лаўкосты. Танныя рэйсы адсутнічаюць абсалютна, што для большасці еўрапейцаў з'яўляецца сведчаннем выключнай эканамічнай заможнасці. Праўда, тыя ж еўрапейцы, прыязджаючы ў Беларусь або знаёмячыся з эканамічнымі паказчыкамі краіны, моцна дзівяцца такой неадпаведнасці.

4. Аэрапорт «Менск-3»

Зрэшты, каб пераадолець складанасці папярэдняга факту, беларускія турысты актыўна выкарыстоўваюць магчымасці аэрапорта «Менск-3». Для недасведчаных - гэта аэрапорт Вільні, найбліжэйшай еўрапейскай сталіцы і да пачатку ХХ стагоддзя - беларускай тэрыторыі. Тым больш, што ад Менска да Вільні - крыху больш за 2 гадзіны язды на цягніку. У любы з абласных цэнтраў - мінімум удвая даўжэй.

5. Пісьменная краіна

Пісьменнасць - ва ўсякім выпадку, базавая (веданне літар і ўменне чытаць і пісаць) - у беларусаў хвацкая. ЮНЕСКА склаў рэйтынг усіх краін свету па ўзроўні пісьменнасці, і Беларусь заняла 8-е месца. Абсалютная большасць грамадзян нашай краіны - больш за 99 працэнтаў - умеюць чытаць і пісаць.

Абавязаны мы гэтакім высокім паказчыкам так званаму «Усевобучу» - усеагульная базавая адукацыя ў Беларусі з'яўляецца абавязковай для ўсіх. І нават самыя маргінальныя пласты гэтым самым «Усевобучам» ахоплены.

6. Годныя нашчадкі Францыска

Кнігавыданне, пачатае для жыхароў нашых тэрыторый 500 гадоў таму Францыскам Скарынам, квітнее. Апошнія 10 гадоў Беларусь уваходзіць у пяцёрку лідараў Еўропы па ліку выдадзеных кніг. Гэтыя звесткі штогод збірае ЮНЕСКА і перадае іх у ААН для далейшай апрацоўкі. Праўда, там пакуль дагэтуль лічаць толькі папяровыя выданні, аднак гэта і дапамагае нам трымацца сярод лідараў.

7. Лепш за горы могуць быць толькі горы

Адна з геаграфічных асаблівасцяў Беларусі - адсутнасць натуральных горных масіваў. Прычым гэтая характарыстыка робіць Беларусь унікальным палітычным аб'ектам у Еўропе. Усюды ёсць хоць бы невысокія, але горы.

Зрэшты, гэты дэфіцыт папаўняюць людзі: у Беларусі актыўна будуюцца гарналыжныя цэнтры на пагорках і штучных узвышшах.

8. Сусветны лідар горназдабыўнай прамысловасці

У супярэчнасць з папярэднім фактам уваходзіць прамысловы фактар - Беларусь уваходзіць у тройку сусветных лідараў у галіне здабычы калійных соляў. Так што, горназдабыўная прамысловасць ёсць, а гор - не. Затое ёсць штучныя горы - адкіды пароды ў месцах здабычы калійных соляў.

9. Дзясятае месца ў Еўропе па шчыльнасці сталічнага насельніцтва

І гэта было пацверджана афіцыйнымі перапісчыкамі насельніцтва. Што за апошняе стагоддзе плошча сталіцы Беларусі - Менска - павялічылася больш чым у 15 разоў, а колькасць жыхароў - у 20 разоў. Паводле звестак на 2017-ы год насельніцтва Менска падняло нашу сталіцу на 10-е месца ў Еўропе.

А вы кажаце - «Менск не гумовы».

10. Беларусь - калыска міжнароднага права

Юрысты, якія атрымалі адукацыю ў Беларусі, скептычна ўсміхнуцца. На самай справе, калыскай гэтай лічыцца антычнасць і рымскае права. А вось выхаванцы Сарбоны з разуменнем кіўнуць. І на самай справе, у гэтым універсітэце вельмі падрабязна вывучаюць прававыя нормы найноўшага часу, і таму з вялікай павагай ставяцца да Статуту Вялікага Княства Літоўскага. Дарэчы, выпускнік Сарбоны дакладна не скажа, што першай канстытуцыяй Еўропы была канстытуцыя 3 траўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках