29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына значна павялічыла выдаткі на абарону

Нямеччына значна павялічыла выдаткі на абарону

Бундэстаг зацвердзіў праект федэральнага бюджэту на будучы год.

Камітэт бундэстага ў бюджэце на пасяджэнні, якое доўжылася блізу 16 гадзінаў, зацвердзіў праект федэральнага бюджэту на 2019 г. Дакумент, прыняты раніцай у пятніцу, 9 лістапада, прадугледжвае значнае павелічэнне выдаткаў на абарону, дапамогу краінам, якія развіваюцца, а таксама сацыяльную сферу, паведамляе dw.com.

Сярод іншага, абаронныя выдаткі павялічаныя больш істотна, чым планавалася раней – да 43,2 мільярда еўраў з 38,5 млрд у гэтым годзе. Напрыклад, закладзеныя сродкі на набыццё баявых караблёў і ваенна-транспартных шрубалётаў. Выдаткі на дапамогу краінам, якія развіваюцца, вырастуць з 9,4 млрд еўраў (у 2018 годзе) да 10,2 млрд, на сацыяльныя патрэбы – з 139,2 мільярда еўраў да 145,3 млрд.

Дадатковыя выдаткі на навуку, культуру і абарону клімату

Акрамя таго, запланаваныя дадатковыя выдаткі на сферы навуковых даследаванняў, культуры, абароны клімату, а таксама для павышэння згуртаванасці грамадства, паведаміў эксперт у бюджэце кансерватыўнай фракцыі ХДЗ / ХСЗ Экхарт Рэберг (Eckhardt Rehberg).

У сваю чаргу эксперт у бюджэце фракцыі "зялёных" Свен-Крысціян Кіндлер (Sven-Christian Kindler) мяркуе, што бюджэт на 2019 г. мала чым адрозніваецца ад папярэдняга. "У кіроўнай кааліцыі адсутнічае воля і здольнасць здзейсніць асноватворныя перамены", – заявіў Кіндлер. Паводле ягоных словаў, новы дакумент прадугледжвае занадта малыя інвестыцыі ў "даступнае жыллё, грамадскі транспарт, хуткі інтэрнэт і добрыя школы".

У агульнай колькасці ў 2019 годзе выдаткі ФРГ вырастуць на 13 млрд еўраў – да 356,4 млрд. Акрамя таго, праект бюджэту, як і ўсе папярэднія пяць гадоў, ставіць мэтай адмову ад новай запазычанасці.

Бюджэт на 2019 г. мяркуецца зацвердзіць на адным з пасяджэнняў паміж 19 і 23 лістапада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках