28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глеб: Заўсёды адчуваў, што яшчэ магу гуляць у топ-клубе

5
Глеб: Заўсёды адчуваў, што яшчэ магу гуляць у топ-клубе
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ
ФОТА: АФІЦЫЙНЫ САЙТ ФК БАТЭ

Беларускі футбаліст падзяліўся сваімі ўражаннямі пасля матчу ЛЧ.

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб пракаментаваў паразу ў матчы Лігі Еўропы ад "Чэлсі" (0:1), піша "Прэсбол".

– Хлопцы добра перастройваліся, страхавалі адзін аднаго. У прынцыпе, у першым тайме момантаў не было ў "Чэлсі". Ну, а ў другой палове спаборнік пачаў больш раскрывацца, да таго ж стаміўся – у нас з'явіліся моманты. Вядома, рэалізацыя падкачала. Ды і гол мы самі сабе прывезлі. Шкада, што не атрымалася, але з такім спаборнікам няпроста.

– Вы нядрэнна глядзеліся і цяпер, і ў лонданскім матчы. Адчулі, што яшчэ можаце гуляць у топ-клубе?

– Вядома! Заўсёды адчуваў, адчуваю і буду адчуваць. У прынцыпе, калі гуляеш, а не сядзіш на замене, атрымліваеш задавальненне. З'яўляецца гульнявы тонус, і ўсё атрымліваецца.

– Улічваючы ўзровень спаборніка, можна сказаць, што БАТЭ правёў найлепшы матч сезону?

– Шчыра кажучы, не ведаю. Трэба ўспомніць. Але сёння была добрая гульня. Давайце так і скажам. Можа, сапраўды быў найлепшы матч у тактыцы, у перастраенні, у эмоцыях.

– Па гульнях з такімі спаборнікамі Вы асабіста засумавалі?

– Думаю, што ўсе засумавалі. Квіткоў было не знайсці на гэтую гульню – усе прасілі. Калі прыязджае такі спаборнік, ахвотных шмат. Для нас, футбалістаў, гэта выклік, свята.

– Што для Вас значыць выклік у зборную?

– У зборную еду заўсёды з задавальненнем. Перад намі стаіць задача – і гэтую задачу хочацца выканаць. Кар'ера? Дачакаюся заканчэння сезону, а там паглядзім. Шчыра кажучы, не ведаю. Трэба з сям'ёй пастанаўляць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках