29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У што выльецца другая хваля санкцый ЗША ў дачыненні да Расеі

3
У што выльецца другая хваля санкцый ЗША ў дачыненні да Расеі

Канкрэтны пералік абмежавальных захадаў пакуль невядомы.

ЗША цягам апошніх гадоў 62 разы прымалі ў дачыненні да Расеі дзеянні санкцыйнага характару, падлічыла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава, абвясціўшы пра гэта на брыфінгу для журналістаў у чацвер, 8 лістапада, паведамляе «Голас Амерыкі».

«З 2011 года ЗША ўводзілі супраць Расеі розныя абмежаванні і забароны ўжо 62 разы. Час ідзе, падставы знаходзяцца. Разумеем, што могуць рушыць услед і новыя з такой жа лёгкасцю, з якой яны прымаліся раней, і безадказнасцю», - сказала яна, маючы на ўвазе і другі пакет амерыканскіх санкцыі, распрацаваных у сувязі з атручваннем у Вялікай Брытаніі былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі.

Нагадаем, у жніўні Дзярждэпартамент абяцаў увесці супраць Расеі «вельмі жорсткія» санкцыі ў выпадку, калі Масква цягам 90 дзён не гарантуе адмову ад выкарыстання хімічнай зброі ў будучыні. Гэтыя патрабаванні прадугледжаныя законам ЗША ад 1991 года аб кантролі над хімічнай і біялагічнай зброяй і аб забароне яе ваеннага выкарыстання.

У сераду намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента Роберт Палладзіна заявіў на брыфінгу, што Злучаныя Штаты ўвядуць супраць Расеі дадатковыя санкцыі ў сувязі з ужываннем хімічнай зброі, аднак Вашынгтон павінен «старанна пралічыць, якім будзе эфект ад гэтых санкцый на нацыянальную бяспеку».

У адказе на пытанне аб тым, што павінна рушыць услед за паведамленнем кангрэса аб тым, што Расея адмовілася гарантаваць адмову ад выкарыстання хімзброі, Паладзіна сказаў: «Мы зрабілі тое, чаго ад нас патрабуе закон – праінфармавалі Кангрэс... Па меры прасоўвання працэсу, мы будзем выконваць патрабаванні закона»

Ён дадаў, што не збіраецца «прадказваць» тое, якія менавіта санкцыі ў выніку будуць уведзеныя супраць Крамля.

У Крамлі адмаўляюць дачыненне да атручванняў у Солсберы і ўважаюць санкцыі ў дачыненні да Расеі незаконнымі.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў таксама дапусціў, што другая хваля санкцый з боку ЗША можа адмоўна адбіцца на прызначаных у рамках будучай сустрэчы Вялікай дваццаткі ў Буэнас-Айрэсе перамовах прэзідэнтаў Пуціна і Трампа.

«Дзярждэп заявіў, што яны ўсё ж зыходзяць з таго, што вось гэтая так званая другая хваля санкцый будзе падрыхтаваная, будзе ўведзеная. Якой яна будзе, мы паглядзім, ці будзе яна здольная неяк негатыўна адбіцца на перспектыве двухбаковай сустрэчы, таксама паглядзім», - сказаў Пяскоў.

Разам з тым ён удакладніў, што пакуль па зместу санкцый «пытанняў больш, чым адказаў».

Дырэктар Інстытута стратэгічнага аналізу ФБК, прафесар Вышэйшай школы эканомікі Ігар Нікалаеў заўважыў, што ў другім пакеце санкцый прэзідэнт ЗША павінен выбраць тры з шасці магчымых захадаў. Прычым, ён абавязаны гэта зрабіць, нагадаў прафесар.

«Пры гэтым два пункты ўжо практычна рэалізаваныя, – дадаў ён. - Гэта спыненне дапамогі праз міжнародныя фінансавыя арганізацыі і абмежаванні ў банкаўскім крэдытаванні. Застаюцца чатыры захады: забарона на несельскагаспадарчы экспарт, забарона на імпарт, паніжэнне ўзроўню дыпламатычных стасункаў і абмежаванні для дзяржавіякампаній».

Паніжэнне дыпстасункаў з улікам ядзернага статусу краін і забарона на палёты «Аэрафлота» наўрад ці магчымыя, мяркуе Ігар Нікалаеў.

«Відавочна, амерыканцам трэба будзе зрабіць выбар паміж забаронай на экспарт і імпарт, – спрагназаваў ён. І тое, і іншае будзе вельмі балюча для Расеі. ЗША - значны гандлёвы партэр, які займае блізу 4 % у замежнагандлёвым абарачэнні краіны»

У адказе на пытанне аб тым, ці разглядаюць улады ЗША прыпыненне дыпламатычных стасункаў з Масквой у якасці аднаго з магчымых санкцыйных захадаў, Паладзіна паўтарыў, што Дзярждэпартамент «будзе прытрымлівацца патрабаванняў закона».

Паводле ацэнкі расейскага эканаміста, новы этап санкцый у кожным выпадку негатыўна адаб'ецца на становішчы рубля: «таму трэба будзе яшчэ адзін этап паслаблення нацыянальнай валюты. Безумоўна, гэта панізіць курс рубля. Іншая справа, што і даляр стане менш прывабным. Гэта быццам бы павінна працаваць супраць паслаблення рубля, але яно ўсё адно адбудзецца. Спачатку не такое моцнае, як гэтым летам. Але яшчэ невядома, што будзе з коштамі нафты. Яны могуць і спікіраваць». У выпадку, калі адбудзецца накладанне двух фактараў, то, вядома, рублю будзе нясоладка, рэзюмаваў прафесар.

У сваю чаргу, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Гайдара Сяргей Жаваранкаў мяркуе, што менавіта цяпер новы пакет захадаў не «будзе асабліва актуальны» для ўрада Дзмітрыя Мядзведзева.

«Праз тое, што з-за высокіх коштаў нафты і дадатковых даходаў бюджэту расейскія ўлады істотна скарацілі сваю праграму пазык, – растлумачыў ён у каментары. - Раней меркавалася, што бюджэт будзе дэфіцытным, а ён стаў сёлета прафіцытным, прычым, дзесьці на два трыльёны рублёў. Адпаведна, некалькі месяцаў Мінфінансаў не праводзіла пазыкі наогул».

Але кошт нафтымяняецца, і ніхто не гарантуе, што ён і праз паўгода застанецца высокім, падкрэсліў экспэрт.

«А выдаткі расейскага бюджэту маюць тэндэнцыю да бесперапыннага росту, бо за гэтымі стаіць шэраг уплывовых лабістаў – - прадоўжыў ён. - Так што ў выпадку прыняцця закона гэта абавязкова сур'ёзна адаб'ецца на расейскай эканоміцы. Хоць тут многае залежыць ад канкрэтных фармулёвак».

У той жа час, як уяўляецца Сяргею Жаваранкаву, пакуль гэты законапраект, не належыць да ліку прыярытэтных для ЗША.

«Інакш яго можна было б прыняць у паскораным тэмпе яшчэ да прамежкавых выбараў у Кангрэс. Але на гэта ніхто не пайшоў, хоць паміж партыямі няма прынцыповай розніцы ў дачыненні да Пуціна. Словам, мне не здаецца, што ў ЗША будуць фарсіраваць прыняцце закона», - сказаў на заканчэнне ён.

Паводле высноў аналітыкаў BCS Global Markets, пераразмеркаванне сіл у Кангрэсе на карысць дэмакратаў «стварае пагрозу ўзмацнення санкцый супраць Расеі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках