29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Калодзішчаў падалі ў суд на завод «Амкадор»

2
Жыхары Калодзішчаў падалі ў суд на завод «Амкадор»
ФОТА: AMKODOR.BY

Падставай для пазову стаў канфлікт праз экалагічную дакументацыю.

Прыкладна паўтара гады таму жыхарам Калодзішчаў прэзентавалі праект будаўніцтва новага завода, піша onliner.by. Праз планы на высечку больш за 8 тысяч дрэў і пабудовы на месцы лесу сажалак-выпарнікаў практычна ўвесь пасёлак выступіў супраць такіх зменаў. Праект змянілі, аднак на гэтым канфлікт вычарпаны не быў. Пасля шматлікіх спробаў знайсці агульную мову з кіраўніцтвам «Амкадора» жыхары Калодзішчаў пайшлі ў суд.

Як распавяла жыхарка пасёлка Ірына Лапіцкая, падставай для пазову стаў канфлікт праз экалагічную дакументацыю.

- Увесь гэты час мы спрабавалі атрымаць доступ да дакументаў аб экалагічным уздзеянні завода на навакольнае асяроддзе. Мы шматкроць спрабавалі дамагчыся дазволу на фотакапіяванне дакументаў, але кіраўніцтва зрабіць гэтага не дае. У іх ляжыць метровы стос лістоў, у якіх падрабязным чынам усё апісваецца. Яны дазваляюць нам вывучаць дакументы ў іх у кабінеце, але на вывучэнне такога аб'ёму трэба вельмі шмат часу. Іх павінны ўбачыць экспэрты, даць ацэнку. Мы ж павінны разумець, што нас чакае. Паводле закона мы маем на гэта права.

Паколькі «Амкадор» усяляк перашкаджае дасканаламу вывучэнню дакументаў, у нас узнікаюць апасенні, што там не ўсё ў парадку, таму мы вызначылі звярнуцца ў суд. Сёння адбудзецца папярэдняе слуханне, потым пачнецца непасрэдна працэс, - распавяла Ірына Лапіцкая.

Нагадаем, у Калодзішчах плануюць пабудаваць завод «Амкадор-Маш», які будзе вырабляць франтальныя і ўніверсальныя пагрузчыкі грузападымальнасцю 2-5 т, пагрузчыкі з тэлескапічнай стралой, трактары з шарнірна-сучлененай рамай магутнасцю 250-600 к. с. На новым прадпрыемстве будуць выпускаць і гатовыя машынакамплекты для зборачных вытворчасцей заводаў холдынгу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках