Даляр падаражэў на апошніх таргах тыдня
1- 9.11.2018, 15:01
- 10,587
Амерыканская валюта расце на фоне далейшага падзення расейскага рубля.
На валютных таргах у Менску 9 лістапада беларускі рубель патаннеў да даляра ЗША, падаражэў да еўра і расейскага рубля.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Падчас таргоў курс еўра знізіўся на 0,0065 рубля (0,27%) і склаў 2,4185 рубля.
Курс даляра ЗША вырас на 0,0117 рубля (0,55%) да 2,1336 рубля.
Курс расейскага рубля зменшыўся на 0,0166 рубля (0,52%) і склаў 3,1868 беларускага рубля за 100 расейскіх.