18 красавiка 2024, Чацвер, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Картэж з прэм'ер-міністрамі Бельгіі ды Вялікай Брытаніі трапіў у ДТЗ

2
Картэж з прэм'ер-міністрамі Бельгіі ды Вялікай Брытаніі трапіў у ДТЗ
ТЭРЭЗА МЭЙ І ЧАРЛЬЗ МІШЭЛЬ
ФОТА: AFP

Пацярпелі два матацыклісты дарожнай паліцыі.

Раніцай 9 лістапада на аўтатрасе ў Бельгіі ўдзельнікамі ДТЗ сталі паліцыянты, якія суправаджалі прэм'ер-міністраў Бельгіі і Вялікай Брытаніі Чарльза Мішэля і Тэрэзу Мэй. Пра гэта паведамляе «Гордон» са спасылкай на DH.be.

Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін накіроўваліся на вайсковыя могілкі Сен-Сімфар’ен у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны.

Паводле звестак выдання, два матацыклісты дарожнай паліцыі, якія суправаджалі картэж, не паспелі адрэагаваць на запаволенне аўтамабіля наперадзе і рэзнуліся ў яго. Абодва паліцыянты ўпалі на дарогу.

Мішэль загадаў суправаджэнню спыніцца. Сведкі сцвярджаюць, што прэм'ер-міністр Бельгіі апусціўся на калені каля пацярпелых.

Паліцыянтаў шпіталізавалі. DH.be адзначае, што «іхны стан не выклікае турботы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках