28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія навукоўцы ўстанавілі, якія прадукты могуць падоўжыць маладосць

4
Нямецкія навукоўцы ўстанавілі, якія прадукты могуць падоўжыць маладосць

Яны правялі адмысловае даследаванне.

Навукоўцы з Нямеччыны, якія прадстаўляюць Універсітэт Эрлангена-Нюрнберга, устанавілі: спалучэнне цынку і рэчываў-гідрахінонаў, якія ўтрымліваюцца ў некаторых прадуктах, у тым ліку ў шакаладзе і каве, - запавольвае працэс старэння, піша newsyou.info.

Спецыялісты заявілі, што гэта адбываецца дзякуючы таму, што такое спалучэнне прадухіляе акісляльны стрэс.

Даследаванне паказала, што цынк уступае ў злучэнне з поліфеноламі, якія ўтрымліваюцца ў шакаладзе, гарбаце, віне і каве. Пры гэтым цынк актывуе субстанцыі ў поліфенолах з ліку гідрахінонавых.

Пры такім спалучэнні ўтворыцца металаарганічнае злучэнне, якое функцыянуе гэтак жа, як фермент супераксіддысмутаза, які разбурае супераксіды. Менавіта супераксіды, са слоў навукоўцаў, правакуюць наступленне ў клетцы аксідатыўнага стрэсу, які пашкоджвае ДНК. Прадстаўнікі навукі мяркуюць, што вялікая колькасць клетачных пашкоджанняў і прыводзяць да старэння арганізма.

Правёўшы выпрабаванні, даследчыкі высветлілі, што больш актыўна за ўсё цынк узаемадзейнічае з прадуктамі, якія ўжо згадваліся, - шакаладам, віном, гарбатай і кавай. Навукоўцы мяркуюць, што гэта адкрыццё можа дапамагчы ў стварэнні і ўдасканаленні новых лекаў ад старэння.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках