Трамп абмежаваў выдаванне прытулку нелегалам
- 9.11.2018, 18:19
- 7,766
Нелегальных мігрантаў будуць адпраўляць ва ўстаноўленыя пункты пропуску.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што падпісаў указ, згодна з якім Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША будуць адмаўляць у разглядзе просьбаў аб прытулку асобам, якія перасякаюць амерыканскую мяжу нелегальна, і будуць накіроўваць такіх людзей ва ўстаноўленыя пункты пропуску.
Пра гэта піша «Европейская правда» cа спасылкай на Reuters.
Такім чынам мігранты, якія прыбываюць у ЗША нелегальна, не атрымаюць аўтаматычнага права на знаходжанне ў краіне.
Раней любы імігрант у ЗША мог падаць заяву на атрыманне прытулку, па-за залежнасці ад таго, якім чынам ён трапіў на тэрыторыю ЗША.