20 красавiка 2019, Субота, 22:12
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Расейцаў, якія працуюць на пенсіі пазбавяць сацыяльных пенсій

«Рабаванне» расейскіх пенсіянераў не скончыцца павышэннем пенсійннага ўзросту.

У Расеі разглядаюць магчымасць спыніць выплату сацыяльнай пенсіі тым, хто на заслужаным адпачынку ўладкуецца на працу. Пра гэта гаворыцца ў праекце загаду Мінпрацы Расеі, размешчаным на Федэральным партале нарматыўных прававых актаў, паведамляе «Российская газета». Паводле планаў, адбывацца гэта павінна з першага чысла месяца, што ідзе за тым, у якім пенсіянер выйшаў на працу.

Пры гэтым выдача сацыяльнай пенсіі, як прапануецца, будзе аднаўляцца пасля звальнення. Адбывацца гэта павінна таксама з першага чысла месяца, што ідзе за тым, у якім пададзеная заява аб сыходзе і дакументы, якія пацвярджаюць факт звальнення. Пры гэтым гаворка не ідзе ў гэтым выпадку пра страхавую пенсію па старасці, якую атрымлівае большасць расейцаў.

У Расеі сацыяльную пенсію прызначаюць людзям, якім не хапіла страхавога стажу альбо балаў для прызначэння страхавой пенсіі. Сацыяльную пенсію пачынаюць выплачваць праз пяць гадоў пасля надыходу пенсійнага ўзросту. І толькі ў тым выпадку, калі чалавек ужо не працуе. Калі ж ён атрымаў пенсію, а потым працаўладкаваўся, выплата сацыяльнай пенсіі яму прыпыняецца. Затое ў праекце загаду гаворыцца, што чалавеку павінны выплачваць любыя належныя пенсіі, нават калі яго прызналі банкрутам.