20 красавiка 2024, Субота, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на беларускіх дарогах у першы дзень зімы?

8
Што адбываецца на беларускіх дарогах у першы дзень зімы?

Сёння як на загад выпаў густы снег.

З раніцы беларусы выглянулі ў вокны і ўбачылі сапраўдны снежань. Карыстальнікі onliner.by, якія рызыкнулі сесці за стырно, паведамляюць аб складанай дарожнай сітуацыі і аварыях на МКАД, а супрацоўнікі ДАІ просяць кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі. Мяркуючы з прагнозу, такая сітуацыя на дарогах чакаецца і заўтра. Што адбываецца на дарогах у першы дзень зімы, глядзіце ў фотарэпартажы.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

Найбліжэйшым часам у Беларусі чакаецца пагаршэнне надвор'я. Снег і слізгота на праезнай частцы ўскладняць дарожна-транспартную сітуацыю. ДАІ Мінскай вобласці просіць кіроўцаў быць асабліва асцярожнымі, уважлівымі і выбіраць хуткасць руху з улікам надвор’я і сітуацыі на дарозе. Не варта забываць пра захаванне бяспечнай дыстанцыі, не трэба рабіць неабдуманыя рызыкоўныя манеўры і небяспечныя абгоны. Трэба сачыць за дзеяннямі іншых кіроўцаў і навакольным становішчам. Паблізу пешаходных пераходаў і прыпынкаў грамадскага транспарту кіроўцам варта быць асабліва ўважлівымі.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

З 1 снежня да 1 сакавіка на ўсіх аўтамабілях павінны быць устаноўлены зімовыя шыны. Прадстаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што летняя гума пры мінусавой тэмпературы неэфектыўная, аўтамабіль можа паводзіць сябе непрадказальна. У галалёд тармазны шлях павялічваецца ў некалькі разоў. Перыядычна правярайце спраўнасць тармазной сістэмы і стырнавога кіравання.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

У Менску на прыбіранні снегу задзейнічана амаль 270 адзінак тэхнікі, паведаміў БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара для ўтрымання аб'ектаў добраўпарадкавання ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» Алег Лукашэнка. Да прыбірання снегу прыступілі яшчэ раніцай. Задзейнічана 269 адзінак тэхнікі. Працуюць 499 супрацоўнікаў дарожных і камунальных службаў, яны чысцяць пешаходныя дарожкі, прыпынкі. Наладжана ўзаемадзеянне з ДАІ -экіпажы суправаджаюць калоны спецтэхнікі.

Цяпер снегапрыборачная тэхніка ў суправаджэнні Дзяржаўтаінспекцыі ажыццяўляе чыстку вулічна-дарожнай сеткі горада ў Ленінскім раёне (праспект Ракасоўскага, Партызанскі праспект, вуліцы Ванеева, Маякоўскага); у Кастрычніцкім раёне (вуліцы Аэрадромная, Валадзько, Варанянскага); у Маскоўскім раёне (праспекты Дзяржынскага, Жукава, мікрараён Малінаўка). Па праспекце Незалежнасці калона з тэхнікай рухаецца ад 9-га кіламетра ў бок плошчы Перамогі. Дзяржаўная аўтаінспекцыя просіць улічваць гэтую інфармацыю і не ствараць перашкод пры прыбіранні вуліц горада.

Фото: onliner.by

Пешаходам таксама варта быць больш асцярожнымі. Памятаеце, што аўтамабіль на слізкай дарозе часам не мае тэхнічнай магчымасці своечасова спыніцца. Праезную частку варта пераходзіць толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што аўтамабілі паспелі затармазіць. У цемры абавязкова пазначайце сябе святлоадбіўнымі элементамі.

Фото: onliner.by

Такую ж інфармацыю распаўсюджвае і УДАІ Віцебскай вобласці «паводле звестак Гідраметцэнтра, у краіне чакаецца пагаршэнне варункаў надвор'я, звязанае з выпадзеннем ападкаў у выглядзе снегу і утварэннем галалёду на праезнай частцы. Кіроўцам неабходна быць максімальна ўважлівымі, не здзяйсняць неабдуманыя манеўры, выбіраць хуткасць руху ў залежнасці ад стану дарожнага пакрыцця і варункаў надвор'я, быць асабліва пільнымі ў месцах з'яўлення на дарозе пешаходаў. Акрамя гэтага, Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пешаходам, што яны павінны быць пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі».

Фото: onliner.by

У суботу, 1 снежня, уночы па паўднёвым усходзе, раніцай і ўдзень па большай частцы краіны чакаюцца снег і месцамі слабая завіруха. Тэмпература складзе -7... -13°C, пры праясненнях -14... -16°C. Удзень максімальная тэмпература складзе -3... -9°C. У нядзелю будзе зноў снег і зноў на большай частцы тэрыторыі краіны. Уначы будзе да -6... -11°C, на захадзе пры праясненнях — да -13°C. Удзень максімальная тэмпература складзе -1... -7°C, на захадзе — 0... +1°C. І ў суботу, і ў нядзелю на дарогах чакаецца галалёдзіца.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

З панядзелка пацяплее: уночы тэмпература паветра складзе 0... -7°C, на ўсходзе — -8... -12°C, удзень — ад -4°C на ўсходзе да +4°C на захадзе краіны. Так, будзе ісці снег, месцамі халіпа, што ператвараецца ў дождж. Белгідрамет абяцае туман, галалёд і галалёдзіцу. У аўторак халіпа канчаткова пяройдзе ў дождж, які, як абяцаюць, будзе ліць на большай частцы Беларусі. Месцамі будзе туман, а на дарогах — усё тая ж галалёдзіца.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

Паведамляецца аб складанай дарожнай абстаноўцы на МКАД і некалькіх аварыях, якія здарыліся на вонкавым коле. Так, на з'ездзе на Маладзечна адбылася аварыя з удзелам фуры.

— Цяпер абцяжараны рух на вонкавым коле МКАД у кірунку вуліцы Ціміразева. Аўтацягнік у складзе цягача і паўпрычэпа рухаўся вонкавым колам МКАД у другой паласе, пры выбары хуткасці не ўлічыў варункі надвор'я і дарожныя варункі, транспартны сродак занесла, і ён учыніў наезд на металічную раздзяляльную агароджу, далей адбылося сутыкненне з аўтамашынай «МАЗ», якая рухалася ў тым жа кірунку. Пацярпелых няма — паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

Таксама паведамляецца аб аварыі на МКАД недалёка ад Драздоў. Вось як гэта выглядае.

Фото: onliner.by

А гэта ўжо 5-ы кіламетр Гарадзенскай трасы.

Фото: onliner.by

Таксама паведамляецца аб складанай дарожнай абстаноўцы на новым платным адцінку дарогі на трасе Менск-Гародня. Вось так выглядае дарога на 65-м кіламетры.

- Дарогу не чысцілі наогул, толькі пасыпалі пясчанай сумессю — паведамляе сведка. — Адна паласа раскатаная, другая ў снезе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках