24 красавiка 2024, Серада, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Карагін: Вось чаму Беларусь - дарагая краіна

6
Уладзімір Карагін: Вось чаму Беларусь - дарагая краіна
УЛАДЗІМІР КАРАГІН
ФОТА: BELTA.BY

Беларускі бізнэс жыве на «кароткім павадку».

Старшыня Вышэйшай каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальнікаў (РКП) Уладзімір Карагін выступіў з эмацыйнай прамовай.

Цытаты з ягонага выступу апублікавала «Салідарнасць».

«На вялікі жаль, вельмі шмат у нашай краіне залежыць ад асобы чыноўніка. Ад папярэдняга губернатара Менскай вобласці, самадура, уцякло 500 інвестараў. Таму я спадзяюся, што калі-небудзь мы ўсё ж будзем абіраць такога кшталту людзей, а не прызначаць».

«Беларускі бізнэс жыве на кароткім павадку. Сёння мы дагэтуль не ведаем, якія ў нас будуць падаткі, што будзе ў складзе выдаткаў - бо падатковы кодэкс не прыняты, а дзеянне ўказ аб падаткаабкладанні заканчваецца 31 снежня. Цяпер трэба падпісваць кантракты - а як іх падпісаць? Пры гэтым нашы канкурэнты на пяць гадоў наперад ведаюць свае падаткі, чыкажскія біржы прадаюць збожжа 2021 года. Ведаюць кошт збожжа, такім чынам мяса, ведаюць кошты ў крамах і рэстарацыях...

Вось чаму мы дарагая краіна. Вось чаму нашы кураціна, малако, сыры даражэйшыя за расейскія - на тым жа расейскім рынку».

«Большасць чыноўнікаў думаюць на 3-5 гадоў наперад. Што далей - яны не думаюць! Мы павінны думаць катэгорыямі мінімум двух-трох пакаленняў. Не атручваць зямлю, не ўлазіць у пазыкі, каб нашы дзеці разлічваліся, і г.д.».

«Міністэрствы ведаюць: каб нічога не рабіць, трэба прыдумаць канцэпцыю - што ў будучыні будзе нейкі закон, нейкая праграма. За гэты час чыноўнік ужо двойчы памяняе месца працы і кватэру, і адказваць будзе іншы. Прэзідэнт ужо нервуецца, калі хтосьці прыносіць яму новую стратэгію, канцэпцыю».

«Я ўдзельнічаў у стварэнні пяці артыкулаў Канстытуцыі Беларусі, прынятай 15 сакавіка 1994 года. Адзін мой аўтарскі: 13-ы артыкул. Адзін з яго трох тэзісаў - аб роўнасці форм уласнасці. Чаму няма смеху ў зале? Мы дагэтуль за гэта б'емся, Канстытуцыя не выконваецца!»

«Вельмі многае залежыць ад асобы чыноўнікаў. Таму мы павінны не толькі ганіць, паліваць брудам, радавацца, што кагосьці знялі з пасады, але і маральна падтрымліваць тых, хто робіць добрае. Калі папярэдняга мэра Менска звольнілі з пасады - хто добрае слова сказаў? А ён і ягоныя намеснікі сапраўды змагаліся за сталічны статус горада».

«Нам трэба думаць, як прыцягнуць замежныя інвестыцыі. На адной з нарад Лукашэнка (гэта ўжо даўно было) сказаў: вельмі трэба два мільярды ў гэты праект, вельмі трэба - дзе б знайсці такога інвестара, які ўклаў бы грошы і забыўся пра гэта? Пачуўся смех, ён зноў засмяяўся».

«Ашуканцы, вядома, ёсць, былі і будуць. Але я наведваю турмы, размаўляю з людзьмі. І калі яны распавядаюць свае абставіны, я разумею, што прыкладна палова паводле эканамічных спраў сядзіць ні за што. Яны бяруць віну на сябе, альбо прыкрываючы партнёра, альбо чыноўніка (на карысць сваёй сям'і - ім жа потым жыць у гэтым населеным пункце).

Шмат хто сядзіць праз дурасць, падпісваючы паперы, не гледзячы».

«Як кажа мой нямецкі сябар, можна акварыум з жывымі рыбкамі ператварыць у рыбны суп. Але вельмі цяжка ператварыць суп у акварыум з жывымі рыбкамі. Але мы спрабуем».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках