19 красавiка 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўны з Сянна: Чаму я ў свае 50 гадоў павінен зарабляць за мяжой?

13
Працоўны з Сянна: Чаму я ў свае 50 гадоў павінен зарабляць за мяжой?

Як напраўду выглядае сітуацыя з працай у рэгіёнах.

Як правіла, улады перастаюць ігнараваць праблемы простых людзей толькі пасля асвятлення ў СМІ, паведамляе «Белсат». Так здарылася і цяпер - толькі пасля агалоскі ў незалежных СМІ работнікам Сенненскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі сталі налічваць не 70, а 700 рублёў заробку.

У жніўні непасрэдны заробак работнікаў Сенненскага ЖКГ, што на Віцебшчыне, не перасягаў і 70 рублёў. А да таго ж адпаведна нізкія адлічэнні ў пенсійны фонд.

Работнікі ўжо былі гатовыя да страйку. Спачатку кіраўніцтва толькі паціскала плячыма - маўляў, як працавалі, так і зарабілі. Аднак адразу ж пасля асвятлення ў СМІ раптам заварушыліся абласныя чыноўнікі - заробкі паднялі! Праўда, дробныя праблемы па-ранейшаму застаюцца.

«Жарсці аціхлі, усе забыліся пра свае абавязкі. Праца ў нас ёсць - дамы недаробленыя. Аднак няма матэрыялаў - забеспячэнцы не выконваюць сваіх абавязкаў. Вось ужо тры месяцы - лета скончылася, а праца не зробленая. Цяпер перад жыхарамі выходзіць, быццам бы мы вінаватыя», - кажа цясляр Сенненскага ЖКГ Леанід Даргейка.

Іншы жыхар Сянно Уладзімір Волкаў «Вінаваты! Перад уладамі. Нягледзячы на тое, што вялікую частку жыцця ён цяжка працаваў, яго запісалі ў «дармаеды».

«Усім тут «вельмі добра жывецца», аднак жыццё чамусьці не паляпшаецца. Я ў свае 50 гадоў, у якія мне хочацца жыць спакойна дома, чамусьці там рэдка бываю. Мне даводзіцца кудысьці ездзіць, зарабляць грошы за мяжой», - кажа жыхар Сянно Уладзімір Волкаў.

Аднак тут СМІ вымушаныя перадаць эстафету ўладам. Можа, яны дапамогуць?

«У Сянно палова беспрацоўных! Ніводзін «дэпутат» не прыйшоў, не спытаў, дзе ты працуеш, чым ты жывеш. А я апошні кавалак хлеба даядаю - няма нават солі, каб пасыпаць!» - дадае Уладзімір Волкаў.

А за імкненне даць слова кожнаму журналістаў караюць. Толькі ў гэтым годзе журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», атрымалі амаль 40 тысяч даляраў штрафаў у эквіваленце! Ціск і пераслед не спыняюцца. Але не спыняецца і праца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках