25 красавiка 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - вайсковаму злачынцу з Судана: Мне вельмі прыемна, што вы прыехалі да нас

44
Лукашэнка - вайсковаму злачынцу з Судана: Мне вельмі прыемна, што вы прыехалі да нас

Дыктатара Амара аль-Башыра шукае Міжнародны крымінальны суд.

У Менск прыехаў дыктатар Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр.

Сёння ён сустрэўся з Лукашэнкам, паведамляе БелТА.

Лукашэнка заявіў, што візіт Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра ў Менск у снежні з Хартума, дзе трыццаціградусная спякота, - гэта «добры экстрым». «Мне вельмі прыемна, што вы прыехалі да нас зімой. Праўда, сёння не зімовы дзень, але для таго, каб адчуць сябе на поўначы, тэмпературы дастаткова», - адзначыў дыктатар.

12 ліпеня 2010 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Амара аль-Башыра, выставіўшы яму абвінавачванні ў арганізацыі і правядзенні генацыду фор, масалітаў і загава, трох этнічных груп у складзе насельніцтва cуданскага Дарфура.

Нягледзячы на гэта, дыктатар праводзіць сустрэчы з лідарамі некаторых краін. У 2017 годзе ён прыбыў у Сочы, дзе сустрэўся з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным.

Са звестак амерыканскага часопіса «Parade», на 2005 год ён займаў першае месца ў дзясятцы самых найгоршых дыктатараў сучаснасці.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках