24 красавiка 2024, Серада, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіцца французскі будаўнічы рытэйлер Leroy Merlin

6
У Беларусі з'явіцца французскі будаўнічы рытэйлер Leroy Merlin

Першая крама з'явіцца ў раёне «Гандлёвага дома Ждановічы» ў Менску.

Французскі будаўнічы рытэйлер Leroy Merlin пасля некалькіх гадоў роздумаў абвясціў аб адкрыцці гіпермаркета ў Менску. Першая крама вядомай сеткі расчыніць дзверы ў сакавіку 2020 года ў раёне «Гандлёвага дома Ждановічы». Пра гэта заявіў прадстаўнік французскага рытэйлера на канферэнцыі для беларускіх пастаўшчыкоў у Менску, піша tut.by.

Гандлёвая плошча крамы складзе 10 тысяч кв м, у ёй таксама будзе склад на 2 тысячы кв м і паркоўка на 900 аўтамабіля-месцаў.

Французскі рытэйлер плануе развіваць бізнэс у Беларусі праз Расею, дзе ўжо адкрытая 91 крама Leroy Merlin. У планах рытэйлера павялічыць колькасць за тры гады да 140. Прычым цягам пяці гадоў дзель прадукцыі пад уласнымі гандлёвымі маркамі павінна вырасці з 16,3% да 70%, а дзель расейскіх пастаўшчыкоў - з 55% да 70%. З 2002 года французскі рытэйлер інвеставаў у Расеі 1,7 млрд еўра, гэта значыць адкрыццё адной крамы каштавала 18,5 млн еўраў.

Сёння сэгмент DIY-рытэйла («Do it Yourself» - «Зрабі сам») уважаецца за адную з найбольш перспектыўных рынкавых катэгорый. У Беларусі гэтую нішу дзеляць аператары Mile, «Мацярык» і ОМА. Чакаецца, што праз год у гэты сэгмент прыйдзе Leroy Merlin.

Кампанія была заснаваная ў 1923 годзе ў Францыі мужам і жонкай Адольфам Леруа і Роз Мерлен. Спецыялізуецца на продажы тавараў для будаўніцтва, аздаблення і ўпарадкавання дома, лецішча і саду. Цяпер у свеце адкрыта блізу 500 крам. У сярэднім у краме Leroy Merlin працуюць 350-400 чалавек.

Прыход на беларускі рынак «Леруа Мерлен» - гэта дадатковыя працоўныя месцы, падвышэнне сацыяльнай стабільнасці і збыту прадукцыі мясцовых таваравытворцаў, заявілі прадстаўнікі французскага рытэйлера. У адпаведнасці са сваёй палітыкай кампанія «Леруа Мерлен» імкнецца павялічыць колькасць мясцовых пастаўшчыкоў, надаючы падтрымку з дапамогай укладання сярэднетэрміновых кантрактаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках