16 красавiка 2024, aўторак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны: Ці выклікае Золатаў на дуэль ФСБ?

2
Навальны: Ці выклікае Золатаў на дуэль ФСБ?

У Расгвардыі крадуць такімі маштабамі, што гэта ўжо наогул ніяк нельга адмаўляць.

Вось у мяне ўсю раніцу разрываецца тэлефон: а што вы думаеце пра тое, што ФСБ назвала закупы харчавання Расгвардыяй «карупцыйна ёмкімі», а кошты «неабгрунтавана завышанымі»?

Ды блін, што я магу сказаць, піша расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны на сайце navalny.com.

Выдатна. Я рады, што ФСБ нарэшце зрабіла нешта карыснае. Толькі навошта мне ФСБ, каб зразумець: 29 - гэта менш, чым 37?

Давайце, практычнае практыкаванне для ўсіх, хто хоча адчуць сябе ФСБ:

1. Зазіраем у кантракт Расгвардыі. Бачым кошт куплі цыбулі 37,30 рублёў, а капусты - 46,78 рублёў.

Гэта ўсё вялікімі аптовымі партыямі.

2. Нам лянота ісці ў краму, таму глядзім, колькі каштуюць цыбуля і капуста ў Маскве з дастаўкай дадому. Гэта значыць, з максімальна высокім раздробным коштам.

Цыбуля: 29,90 рублёў

Капуста: 25,90 рублёў.

Віншую: вы толькі што сталі следчым ФСБ у асабліва важных справах і раскрылі крадзяжы на мільярды.

Мы зрабілі роўна тое ж самае:

Штука ў тым, што Золатаў у Расгвардыі крадзе такімі маштабамі, што гэта ўжо наогул ніяк нельга адмаўляць. Ну скажа ФСБ: куплі былі, ок. Дык у Расеі ёсць прыкладна 80 мільёнаў чалавек, якія гэтую чортаву цыбулю закуплялі на мінулым тыдні ўдвая танней, чым Расгвардыя паўгода таму.

Аднак, дзве рэчы мне хацелася б пракаментаваць. З артыкула ў РБК вынікае, што бадзёры і энэргічны ФАС ужо расследуе гэтую справу даўно сам, без нашых паведамленняў.

А мы бачым зусім адваротнае. ФАС адмаўляе ў распачынанні справы, бо яна разглядаецца дзесьці не зразумела дзе ў праваахоўных органах.

Супрацоўнікам ФСБ ФАС у распачынанні справы чамусьці не адмовіў. І з тэрмінамі ў іх нешта дзіўнае: цэлых паўгода разглядалі зварот ФСБ, хоць максімальны тэрмін праверкі 3 месяцы. Чаму ж ФАСу не разглядаць справу паводле нашага звароту? На вельмі простую прычыну: у такім выпадку мы будзем бокам і атрымаем доступ да дакументаў, а задачай ФАС з'яўляецца выратаванне старых Золатава і Мядзведзева, якія накаламуцілі грошай на гэтым кантракце.

Другое. Звярніце ўвагу: парушэнні праглядаюцца ў дзеяннях мясакамбіната «Дружба народаў», а не службовых асоб Расгвардыі. Гэта значыць, і тут мы бачым, што Золатава выводзяць з-пад расследавання. Гэта, тыпу, мясакамбінат вінаваты. А тое, што належыць ён былому падначаленаму Золатава, гэта выпадкова выйшла.

Але нам пачынаюць прыходзіць адказы з Вайсковай пракуратуры. Вайсковая пракуратура Ніжагародскага гарнізона піша, што распачала справу ў дачыненні да менавіта супрацоўнікаў Расгвардыі і менавіта на наш зварот. Такія адказы павінны прыйсці з усіх вайсковых акругаў.

Трэцяе і самае смешнае. У нас заўтра папярэдняе паседжанне арбітражнага суда, дзе той самы камбінат «Дружба народаў» судзіць мяне і ФБК за тое, што мы зганьбілі гонар і годнасць сумленных прадпрымальнікаў.

І падстава іх пазову: нашы кошты рынкавыя, а Навальны ўсё хлусіць.

Але гэта і выдатна: пытанне іх вінаватасці мае ключавое значэнне для разгляду справы, таму мы будзем хадайнічаць аб выпатрабаванні ўсіх матэрыялаў праверак і суд павінен гэтыя хадайніцтвы задаволіць.

Але не сумняваюся, што яны яшчэ і «выйграюць», а суд пастанавіў ролік выдаліць.

А мы са сваім здаровым сэнсам і нават з прызнаннем ФСБ аб тым, што кантракт быў карупцыйны, зноў будзем змагацца з Раскамнаглядам, які заблакаваў яшчэ адзін наш ролік і яшчэ адно паведамленне ў гэтым блогу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках