25 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын бізнэсоўца Япрынцава выйшаў на волю

21
Сын бізнэсоўца Япрынцава выйшаў на волю
КАЗБЕК ЯПРЫНЦАЎ

У 2016 годзе Казбека Япрынцава прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Казбек Япрынцаў, у жніўні 2016 года прыгавораны да пазбаўлення волі на 8 гадоў за махлярства, выйшаў на волю. Пра гэта tut.by паведамілі крыніцы, блізкія да асяроддзя Казбека і ягонага бацькі, вядомага беларускага бізнэсоўца і спартоўца Уладзіміра Япрынцава.

«Казбек выйшаў на волю ў пятніцу. Лукашэнка задаволіў яго хадайніцтва аб памілаванні», - распавёў суразмоўца. «Памілаванне не вызваляе ад адказнасці ў грамадзянскіх пазовах - ад пазык ні Казбек, ні ягоны бацька ніколі не адмаўляліся», - удакладніла крыніца.

Нагадаем, пацярпелых у справе паводле абвінавачвання суўладальніка магутнага холдынгу «Трайпл» Уладзіміра Япрынцава, ягонага сына Казбека і партнёра Япрынцава-малодшага ў бізнэсе Аляксандра Арабяна было трое.

Першы - расейска-аўстрыйскі бізнэсовец Юрый Савяк, партнёр па бізнэсе двух расейскіх аўтарытэтных бізнэсоўцаў, кіраўніка федэрацыі спартовай барацьбы Расеі Міхаіла Маміяшвілі і Іосіфа Аксенцьева (ён жа - Анзор Кікалішвілі), якія, фармальна не з'яўляючыся крэдыторамі, атрымалі долю Япрынцава ў «Трайпле» ў заклад, да выплаты пазык сына.

Аднак у наступным Аксенцьеў факт закладу адмаўляў і намагаў на чыстай куплі-продажы долі сумай 16,5% за 100 даляраў (ацэначны кошт - блізу 26 млн даляраў), што з'яўляецца прадметам асобнай спрэчкі. Другі - дырэктар кампаніі «Газтранс» Андрэй Рабцэвіч, пра якага таксама пісалі, трэці пацярпелы - супрацоўнік кампаніі «Віталюр», вядомы беларускі лёгкаатлет, чэмпіён свету ў штурханні ядра Андрэй Міхневіч, які ў працэсе ад прэтэнзій адмовіўся. Сума, якой завалодалі Япрынцаў-малодшы і Арабян, згодна прысуду - 24,5 млн даляраў і 3 млн даляраў адпаведна.

Як раней паведамлялася, суўладальнік холдынгу «Трайпл» Уладзімір Япрынцаў і ягоны сын былі затрыманыя 11 жніўня 2015 года. Кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык паведаміў журналістам, што заява аб супрацьпраўнай дзейнасці Уладзіміра Япрынцава паступіла ў КДБ летам 2015 года ад беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа і двух ягоных партнёраў з Расеі. Пазней быў затрыманы і сам Юрый Чыж.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках