25 красавiка 2024, Чацвер, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх алігархаў пагналі з афшораў

4
Расейскіх алігархаў пагналі з афшораў

Заможныя грамадзяне РФ сутыкнуліся з праблемамі пры вывадзе капіталу.

Адміністрацыі Дональда Трампа з дапамогай санкцый за тры месяцы ўдалося зрабіць тое, што ўрад Расеі быў бяссільны ажыццявіць апошнія 27 гадоў, - перацяць адток расейскіх грошай у афшоры, піша finanz.ru.

Пасля красавіцкага ўзмацнення жорсткасці сакцыйнага рэжыму, які суправаджаўся масавымі праверкамі рахункаў расейцаў на Кіпры, замарожваннем актываў Алега Дзерыпаскі і Віктара Вексельберга, а таксама ліквідацыяй прыбалтыйскай «пральні» ў адмыванні расейскіх грошай, заможныя грамадзяне РФ сутыкнуліся з праблемамі пры вывадзе капіталу.

Пераважная большасць папулярных у расейцаў афшорных юрысдыкцый перастала прымаць расейскія грошы ў другім квартале, а ключавыя зоны і зусім зафіксавалі адток сродкаў, паведаміў ЦБ РФ у штоквартальнай справаздачы аб наўпроставых інвестыцыях з краіны за мяжу.

Найбольш сур'ёзныя цяжкасці ўзніклі на Кіпры - галоўнай афшорнай «скарбонцы» расейскіх грошай. За красавік-чэрвень расейцы вывелі з выспы 13 млрд даляраў - рэкордную за 4 гады суму.

Адток пачаўся пасля таго, як на Кіпр прыехала дэлегацыя Управы кантролю за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША (OFAC) - падраздзялення, адказнага за каардынацыю і практычнае выкарыстанне санкцый.

Пасля сустрэчы з кіраўніцтвам кіпрскага ЦБ банкі пачалі запытваць у расейцаў дакументы, якія раней не патрабаваліся - пацвярджэнне крыніцы даходу, ліст ад працадаўцы, пацверджанне выплачаных падаткаў за апошнія два гады, выпіску пра стан банкаўскага рахунку за апошні год, дакументы на нерухомасць, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на бізнэс з апісаннем сутнасці самога бізнэсу.

Аб'ём наўпроставых інвестыцый расейцаў на Кіпры скараціўся з 179 да 166 млрд даляраў. Зрэшты, ён па-ранейшаму складае значныя 10% расейскага ВУП.

Адначасова больш за 10% выведзеных грошай давялося вярнуць з Віргінскіх выспаў: на канец першага квартала расейцы захоўвалі там 43,5 млрд даляраў, а пад канец другога - засталося толькі 38,3 млрд.

Наўпроставыя інвестыцыі ў Аўстрыю скараціліся з 31,3 да 29,7 млрд даляраў, у Нідэрланды - з 49,5 да 48,3 млрд даляраў, у Швэйцарыю - з 18,7 да 17,5 млрд даляраў.

Спыніўся адток расейскіх грошай на Бермуды, востраў Джэрсі, у Манака і Латвію, якая доўгі час была галоўнай «пральняй» і перавалачным пунктам у вывадзе капіталу з Расеі ў Еўразвяз.

Спроба схавацца ў Ганконгу таксама правалілася: у першым квартале расейцы вывелі туды блізу 1 млрд даляраў, павялічыўшы свае інвестыцыі амаль у 6 разоў. Аднак у другім квартале ўсе ўкладанні давялося ліквідаваць - іх аб'ём зменшыўся з 1,337 млрд даляраў да 269 млн.

З буйных афшорных юрысдыкцый прыток расейскіх грошай зафіксавалі толькі Багамы - туды за квартал было выведзена 600 млн даляраў.

«Стала таксічным быць расейцам, асабліва расейцам з вялікімі грашыма, - цытуе Bloomberg Алега В’югіна, былога высокапастаўленага чыноўніка цэнтрабанка, а цяпер старшыні назіральнай рады ПАТ «Маскоўская біржа».

«Чым багацейшы, тым больш таксічны», - канстатуе В’югін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках