25 красавiка 2024, Чацвер, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка падпісаў закон аб разрыве дамовы аб дружбе Украіны з РФ

4
Парашэнка падпісаў закон аб разрыве дамовы аб дружбе Украіны з РФ
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Адмова ад падаўжэнне дамовы з Расеяй - частка стратэгіі канчатковага разрыву з каланіяльным мінулым.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб спыненні дзеяння Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве з Расеяй. Пра гэта 10 снежня паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, паведамляе «Гордон».

Парашэнка падкрэсліў, што ў пачатку 2019 года заканчваецца чарговы дзесяцігадовы тэрмін, калі Украіна павінна была афіцыйна вызначыцца, прадаўжаць дзеянне дамовы ці не. З ягоных слоў, «выбар відавочны – спыніць».

«Адмову ад падаўжэння дамовы з Расеяй варта разглядаць не як эпізод, а як частку нашай стратэгіі на канчатковы разрыў з каланіяльным мінулым і пераарыентацыю на Еўропу», - заявіў кіраўнік Украінскай дзяржавы.

Парашэнка адзначыў, што дамова не была скасаваная раней дзеля таго, каб выкарыстоўваць яе раздзелы ў якасці базы для шматлікіх пазоваў Украіны ў міжнародныя суды і іншыя інстанцыі да Расеі як парушальніка гэтай дамовы і нормаў міжнароднага права. Украіна выкарыстоўвала ўсе магчымасці гэтага дакумента ў сваіх нацыянальных інтарэсах, падкрэсліў прэзідэнт.

Ён таксама паведаміў, што патрабуе ад Міністэрства замежных спраў Украіны заканчэння працы ў інвентарызацыі дамоўна-прававой базы з Расеяй.

«Будзем і надалей рабіць высновы аб карыснасці тых ці іншых пагадненняў», - сказаў Парашэнка ў каментары пасля падпісання закона.

З ягоных слоў, Кабінет Міністраў Украіны павінен распачаць «тэрміновыя і дзейсныя крокі» для стварэння міжведамаснага каардынацыйнага органа ў фармаванні кансалідаванай прэтэнзіі Украіны да Расеі за прычыненыя працяглай узброенай агрэсіяй страты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках