25 красавiка 2024, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невайсковая таямніца

11
Невайсковая таямніца
ІРЫНА КАСЦЕВІЧ
ФОТА: TUT.BY

Улады міжволі раскрылі рэальны маштаб беспрацоўя.

Галоўную невайсковую таямніцу айчыннага «росквіту» выдала кагадзе міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч (на фота), распавёўшы ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», што ў базу звестак не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян уключаныя амаль 500 тысяч беларусаў, піша «БелГазета».

Паўмільёна «дармаедаў» - гэта ўдвая больш, чым прагназавалася раней міністэрствам: не далей як у лютым г.г. начальнік управы палітыкі занятасці Мінпрацы Алег Токун заявіў у эфіры радыёпраграмы «Актуальны мікрафон», што пад дзеянне дэкрэта N1 могуць трапіць амаль 250 тысяч беларусаў.

Гэтая лічба выявілася блізкай да колькасці беспрацоўных, вылічанай на падставе методыкі Міжнароднай арганізацыі працы на аснове звестак выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак Белстата, якая ў III квартале г.г. склала 240,5 тысячы чалавек. Адкуль узялася лічба 500 тысяч, пакуль незразумела. Асабліва калі ўлічыць, што афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі прадаўжае зніжацца: на пачатак кастрычніка ў краіне налічвалася ўсяго 14,3 тысячы непрацаўладкаваных (месяцам раней - 15 тысяч). І гэта пры тым, што, паводле звестак таго ж Белстата, за 10 месяцаў гэтага года арганізацыі звольнілі крыху больш за 612 тысяч работнікаў, а працаўладкавалі за гэты перыяд на 32,7 тысячы менш.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках