29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускаму добраахвотніку Тарасу Аватараву пагражаюць у калоніі смерцю

11
Беларускаму добраахвотніку Тарасу Аватараву пагражаюць у калоніі смерцю
Тарас Аватараў

Палітвязень амаль месяц не спіць у калоніі.

Палітвязень Тарас Аватараў у калоніі амаль не спіць месяц: яго пагражаюць забіць ці згвалціць.

Беларускі дабраахвотнік, асуджаны на 5 гадоў калоніі, вось ужо месяц практычна не спіць. Як нам стала вядома, яго пагражаюць забіць альбо згвалціць - у выніку цяпер ён можа толькі правальвацца ў кашмарную дрымоту на крыху часу і зноў прачынацца.

Паколькі адміністрацыя кантралюе асуджаных - спецслужбы разам з некаторымі крымінальнікамі распачалі тэрор супраць Тараса. Магчыма, чарговая хваля ціску звязаная з нядаўна вызваленым брытанцам Аланам Смітам, які сядзеў разам з Тарасам, а цяпер у Вялікабрытаніі праводзіць акцыі салідарнасці ды публічна абвінавачвае кіраўніцтва калоніі ў карупцыі.

Мы, грамадзяне Беларусі, абавязаныя папярэдзіць кіраўніцтва калоніі "Віцьба-3": за крымінальныя дзеянні давядзецца адказваць паводле закона.

Патрабуем спыніць цкаванне Тараса Аватарава!

Мы молімся за Тараса і інфармуем беларускую ды міжнародную супольнасць пра катаванні, якія вядуцца ў дачыненні да Тараса Аватарава і іншых палітвязняў.

Мы заклікаем дасылаць на адрас Тараса лісты падтрымкі і пашыраць гэтую інфармацыю.

Спынім здзек з беларускіх палітвязняў!

Заўтра, у аўторак 11 снежня а 18.00 на офісе БНФ (Чарнышэўскага, 3) - экстраннае паседжанне Форума "Свабоду палітвязням!" у справах Тараса Аватарава, Святаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Алеся Юркойця, Іллі Валавіка і іншых.

Далучайцеся, сябры!

Павел Севярынец, Facebook

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках