25 красавiка 2024, Чацвер, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Гародні ў пад'ездзе дома вісіць графік уборкі 1954 года

4
Фотафакт: У Гародні ў пад'ездзе дома вісіць графік уборкі 1954 года

Для мясцовых жыхароў гэта ўжо музейны экспанат.

У Горадні ў пад'ездзе жылога дома на Падольнай вуліцы вісіць графік уборкі 1954 года!

Як інфармуе сайт Hrodna.life, дом быў пабудаваны на два гады раней, у яго засялілі работнікаў тонкасуконнага камбіната. Для мясцовых жыхароў гэта ўжо музейны экспанат, яны яго паказваюць сваім гасцям. Графік захаваўся, а вось таблічкі «Беражыце ваду» і «Выклікайце сантэхніка» таго ж перыяду зніклі - мабыць, трапілі ў рукі калекцыянераў.

Раней у іншым доме ў Горадні заўважылі абвестку для жыхароў дома, напісаную 45 гадоў таму. Пасля таго, як СМІ пра гэта паведамілі, назвалі нумар дома, абвестка знікла. Гэтым разам нумар дома, дзе вісіць графік уборкі, не паведамляецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках