25 красавiка 2024, Чацвер, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскіх школьнікаў будуць карміць кебабам

11
Менскіх школьнікаў будуць карміць кебабам
ФОТА: З АРХІВУ «КП»

Новыя стравы ў меню школьных сталовых дадалі пасля таго, як вывучылі перавагі вучняў.

У лістападзе вучням 12-ці школ і гімназій Менска прапаноўвалі пратэставаць новыя стравы і запоўніць анкету, выставіўшы адзнаку за іх смак і знешні выгляд.

«Дзеці выказалі сваё меркаванне, што ім падабаецца, што не, якія стравы варта дадаць ці прыбраць. Пры складанні меню ўлічваліся сезоннасць, рацыянальнае размеркаванне агульнай каларыйнасці па прыёмам ежы, аптымальныя суадносіны бялкоў, тлушчаў і вугляводаў», - паведаміла БелТА Святлана Шыцікава, галоўны спецыяліст у сувязях з грамадскасцю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

Вынікі прааналізавалі. Цяпер у адзіным двухтыднёвым меню нароўні са звыклымі катлетамі, кашамі і запяканкай з'явіліся

кебаб (катлеты на палачцы),

пудынг з сырам рыкота,

курыныя аладкі,

рыс з гарохам, кукурузай і морквай,

нагетсы (філе птушкі ў кукурузных шматках),

ролы (лаваш з начыннем з курынага філе, капусты, морквы, памідораў, сыру і падліўкі).

Такое школьнае меню ў Менску з’явілася з сённяшняга дня, 10 снежня. Адзначаецца, што рацыёны дыферэнцыяваныя па ўзросту вучняў (6-10 гадоў, 11-13 гадоў і 14-17 гадоў).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках