29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаткавікі ўзяліся за Дзядоў Марозаў і Снягурак

14
У Беларусі падаткавікі ўзяліся за Дзядоў Марозаў і Снягурак

Дзед Мароз са Снягуркай перад тым, як павіншаваць дзяцей, павінны заплаціць падаткі.

Зарабіць на навагоднім настроі можна, але перад тым, як адпраўляцца на ранішнікі, вечары або карпаратывы, трэба заплаціць падаткі. Галоўным чынам патрабаванне тычыцца тых, хто на платнай аснове па выклікам бацькоў будзе Дзедам Марозам або Снягуркай, паведамляе «Белсат».

Падаткавікі нагадваюць, што для таго каб віншаваць са святамі, весці музычна-забаўляльнае абслугоўванне мерапрыемстваў, відэаграфію, выступаць тамадой, не патрабуецца рэгістрацыі ІП, але неабходна стаць на ўлік у падатковай і заплаціць адзіны падатак.

У выпадку, калі падатковая выявіць парушальнікаў, то давядзецца заплаціць штраф у пяцікратнай падатку суме.

У Менску стаўкі адзінага падатку на паслугі віншавання са святамі - 92 рублі, фатаграфаванне - 110 рублёў, відэаграфія - 126 рублёў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках