23 красавiка 2024, aўторак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя пачала будаўніцтва базы вайсковага флоту на Чорным моры

6
Турцыя пачала будаўніцтва базы вайсковага флоту на Чорным моры

Праект стаў асабліва актуальным у святле расейскай агрэсіі ў раёне Керчанскай пратокі.

Турэцкія вайскоўцы пачалі будаўніцтва базы вайсковых марскіх сіл на ўзбярэжжы Чорнага мора, паведамляе газета Milliyet, піша РБК.

Аб'ект з'явіцца ў раёне населенага пункта Сюрменэ, прыкладна за 150 км ад мяжы з Грузіяй.

Выданне паказвае, што праект стаў асабліва актуальным у святле расейска-ўкраінскага канфлікту ў раёне Керчанскай пратокі і адкрыцця трубаправода «Турэцкая плынь». Аднак планы стварэння базы існавалі яшчэ з часоў халоднай вайны, а распрацоўка праекта на ўсход ад Трабзона пачалася яшчэ ў ліпені мінулага года.

Улады разлічваюць, што база, караблі якой зоймуцца патруляваннем усходняй часткі Чорнага мора, дасць імпульс да развіцця ўсёй паўночна-ўсходняй Турцыі.

Як адзначыў адмірал у адстаўцы Чым Гюрдэніз, ідэя надзейнай базы на Чорным моры для Турцыі наспела даўно, аднак дагэтуль на ажыццяўленне праекта не ставала рэсурсаў, бо ў асноўным Анкара рабіла стаўку на ўмацаванне сваіх пазіцый у раёне Эгейскага мора, а таксама на ўзбярэжжа Міжземнага мора. Паводле ягоных слоў, цяпер Турцыі таксама важна пашыраць базу ў Мерсіне, а таксама ўзмацняць пазіцыі на Паўночным Кіпры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках