19 красавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя не спыняецца, кошты штомесяц растуць

3
Інфляцыя не спыняецца, кошты штомесяц растуць

За лістапад кошты выраслі на 0,6%.

Паводле інфармацыі Белстату, у лістападзе спажывецкія кошты выраслі ў Беларусі на 0,6%, а з пачатку года - на 4,8%. Урад надалей спадзяецца, што ў гэтым годзе кошты прадуктаў харчавання павялічацца не больш чым на 6%. Нацбанк мяркуе, што інфляцыя па выніках года складзе блізу 5,5%, паведамляе «Белсат».

Цягам лістапада, паводле падлікаў Белстату, кошты тавараў і паслуг выраслі наступным чынам:

• Харчовыя тавары - 1,2%;

• нехарчовыя тавары - 0,02%;

• паслугі - патаннелі на 0,04%.

У лістападзе мінулага года кошты выраслі на 1,5%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках